wd wp Пошук:

Капусціна (Ільянскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Капусціна.

Капу́сціна[1] (трансліт.: Kapuscina, руск.: Капустино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, 72 км ад Мінска.

Гісторыя

У 1842 г. вёска ў Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Скабярэц, уласнасць П. Сутовіча. У 1873 г. ў Залеснай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці таго ж павета, уласнасць Ліпскага, 34 рэвізскія душы. У 1894 г. адкрыта школа граматы; у 1908 г. 101 дзесяціна надзелаў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Ільянскай гміны Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Ільянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.

26.6.1949 г. створаны калгас «Чырвоная зорка», пасля вёска ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Працавала бібліятэка.

Насельніцтва

  • 1897 год — 110 жыхароў, 13 двароў.
  • 1908 год — 158 жыхароў, 22 двары.
  • 1923 год — 123 жыхары, 21 двор.
  • 1938 год — 141 жыхар, 23 двары.
  • 1960 год — 117 жыхароў.
  • 1988 год — 69 жыхароў, 30 двароў.
  • 2008 год — 21 жыхар, 10 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be