Агапанава
Агапанава (руск.: Агапоново) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Навасельскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 133 жыхара (2007).
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 30 км на паўночны захад ад Смаленска, за 3 км на паўночны захад ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель. За 14 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя 416 км на лініі Смаленск — Віцебск. Недалёка ад вёскі знаходзіцца возера Каспля. За 3 км ад вёскі знаходзіцца парк-гатэль «Барвіха»[1].
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена 26 верасня 1943 года[2][3][4].
Вядомыя асобы
Выхадцам гэтай вёскі з’яўляецца расійскі палітык Анатоль Іванавіч Мішнёў[5].
Зноскі
- ↑ Парк-гатэль «Барвіха» - VisitSmolensk.ru(руск.) . www.visitsmolensk.ru. Праверана 27 мая 2017.
- ↑ George. Studabit. Гэты дзень у гісторыі. Гістарычны каляндар. Каляндар падзей. (нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ). studabit.h14.ru. Праверана 27 мая 2017.
- ↑ Перыяд XX - XXI стст. - Гняздова(руск.) (недаступная спасылка). Гняздова. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2017. Праверана 27 мая 2017.
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
- ↑ Цэнтр Бізнесу і Страхаванні. Анатоль Мишнев стане сенатарам ад Смаленшчыны(руск.) . www.cbskiev.ru. Праверана 27 мая 2017.
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.