Аднаполле
Аднапо́лле[1] (трансліт.: Adnapollie, руск.: Однополье) — пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыснянскага сельсавета. Вёска злучана аўтадарогай Н4679 з цэнтрам сельсавета Прысно, за 22 км на паўночны захад ад Веткі, 27 км ад Гомеля, на усходзе і поўнач — пойма і р. Сож.
Гісторыя
Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. Каля вёскі знаходзяцца паселішчы жалезнага веку і ранняга сярэднявечча.
Вядома з 1560 года як дзяржаўная ўласнасць у Гомельскай воласці Рэчыцкага павета, які ў 1569 годзе быў падараваны паводле леннага права ротмістру гомельскага замка К. Ленскаму. У 1598—1599 гадах перададзена Вайніловічу.
У 1910 годзе фальварак у 500 дзесяцін зямлі з 1 дваром належаў купцу, стараверу А. В. Пенкіну.
У 1926 годзе ў складзе Прыснянскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1927 годзе — 35 двароў, а з 1929 года ў складзе калгаса імя Варашылава. У 1941 годзе — 49 двароў.
У 1943 годзе нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і расстралялі 2 жыхароў. 23 лістапада 1943 года вёска вызвалена войскамі 250-й і 397-й стралковымі дывізіямі Чырвонай Арміі. Вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Іскра».
У 1969 годзе — 50 двароў.
У 1997 годзе — 26 двароў.
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1910 — 5 ж.[2]; 1927 — 167 ж.[2]; 1941 — 199 ж.[2]; 1969 — 149 чал.[2]; 1997 — 43 чал.[2]
- XIX стагоддзе: 2004 — 28 чал.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Аднапо́ле
- 1 2 3 4 5 З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, [1] с.: іл. — С. 448. — ISBN 985-6302-07-2.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфii і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»; рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. Т. 1: Гомельская вобласць. Кн. 1 / [С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.]. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 628, [2] с.: каляр. іл., партр., гербы, карты. — ISBN 985-11-0302-0. — ISBN 985-11-0303-9.
- З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, [1] с.: іл. — С. 419. — ISBN 985-6302-07-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.