Амяльное
Амяльно́е[1] (трансліт.: Amiaĺnoje, руск.: Омельное) — былы пасёлак у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям’і) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.
Ліквідаваны ў 2011 годзе[2].
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя як хутар. У 1926 годзе ў Старазакрускім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. У 1969 годзе ўваходзіў у склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Старое Закружжа).
Геаграфія
Размяшчэнне
За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Аўтадарога, якая звязвае пасёлак з Веткай. Планіроўка складаецца з доўгай, просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- 1926 год — 32 двары, 183 жыхары.
- 1940 год — 55 двароў, 175 жыхароў.
- 1959 год — 221 жыхар (паводле перапісу).
- 1969 год — 51 двор.
- 1992 год — жыхары (44 сям’і) пераселеныя.
- 2004 год — жыхароў няма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Аме́льнае
- ↑ Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.