wd wp Пошук: ⬜

Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арэхаўскі сельсавет.

Арэ́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск.

Гісторыя

Утвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета. У склад сельсавета былі перададзеныя гарадскі пасёлак Арэхаўск і вёска Брухава скасаванага Арэхаўскага пасялковага савета, вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Халмы Высокаўскага сельсавета[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без Арэхаўска) — 457 чалавек[3], з іх 86,0 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  2. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  3. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be