Верацея (Аршанскі раён)
Вераце́я[3] (трансліт.: Vieracieja, руск.: Веретея) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавета.
У 1924—1954 гадах цэнтр Верацейскага сельсавета[4]. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Халмоўскага сельсавета[5], да 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Арэхаўскага пассавета[6], да 9 ліпеня 1965 года — у складзе Высокаўскага сельсавета[7], да 27 снежня 1985 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Арэхаўскага пассавета[8], да 8 красавіка 2004 года — у складзе Высокаўскага сельсавета[9].
Вёска размешчана за 26 км на паўночны ўсход ад Оршы і за 10 км ад Арэхаўска. Побач праходзіць міжнародная аўтамагістраль Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8).
Гісторыя
Перад вайной у вёсцы жыло 438 чалавек у 73 дварах[10].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 70 дамоў, забіта 12 чалавек[10].
Зноскі
- ↑ Белтэлекам
- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- 1 2 Веретея (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.