wd wp Пошук:

Сенькава (Верхнядзвінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сенькава.

Се́нькава[1] (трансліт.: Sieńkava, руск.: Сеньково) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Асвейскага сельсавета. Да 2004 года цэнтр Сенькаўскага сельсавета[2].

Геаграфія

Знаходзіцца за 48 кіламетраў на поўнач ад Верхнядзвінска, за 198 кіламетраў ад Віцебска, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск[3].

Насельніцтва

  • 2001 год — 357 жыхароў, 140 двароў[3].

Інфраструктура

  • Базавая школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

  • Магіла ахвяр фашызму[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. 1 2 3 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be