Чапаеўскі (Верхнядзвінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чапаеўскі.
Чапа́еўскі[1] (трансліт.: Čapajeŭski, руск.: Чапаевский, да 1958 года — Красі́лаўка) — пасёлак у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на паўднёва-ўсходнім беразе Асвейскага возера. Уваходзіць у склад Асвейскага сельсавета. За 36 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск, 191 кіламетр ад Віцебска.
Названы ў гонар ўдзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, начальніка дывізіі Чырвонай арміі Васіля Іванавіча Чапаева.
Да 2013 года пасёлак ўваходзіў у склад Чапаеўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 11 жыхароў, 6 двароў (2003)
Памятныя мясціны
- Магіла ахвяр нацызму
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
- На паўднёвай ускраіне Чапаеўскага гарадзішчы 1-га тыс. н.э.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» Архівавана 5 лютага 2016.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.