wd wp Пошук:

Астравец

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Астравец (значэнні).

Астраве́ц[2] (трансліт.: Astraviec) — горад[3] у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на р. Лоша. Насельніцтва 14 641 чалавек (2022).

Назва

Назва горада мае славянскае паходжанне і паходзіць ад умацаванага вострава на правым беразе ракі Лоша, якая працякае праз увесь Астравец. Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі маецца каля 80 назваў[4].

Геаграфія

Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Гродна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі МаладзечнаВільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі.

Цэнтр горада сфарміраваны ў левабярэжнай частцы Лошы. Галоўная вось — вул. Ленінская, якая перасякае горад з захаду на ўсход. На перасячэнні вуліц Ленінскай, Валадарскага, Кастрычніцкай, Карла Маркса ўтворана прамавугольная ў плане цэнтральная плошча. Сетка вуліц прамавугольная, квартальная, у цэнтры — дамы 2-3-павярховыя, на ўскраінах аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Старая частка горада забудавана па генплане 1992 года: ва ўсходняй частцы пабудаваныя 5-павярховыя жылыя дамы, у раёне вуліцы Гагарына — індывідуальная забудова. Пабудаваны будынкі «Беларусбанка», гандлёвы дом «Анастасія», Петрапаўлаўская царква і інш.

Да 2021 года, пасля будаўніцтва БелАЭС і росту колькасці насельніцтва, у горадзе з’явіліся тры новыя мікрараёны[5].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468, калі ўладар Геранёнаў Юрый Гаштольд запісаў тутэйшаму касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Усіх Святых уклад у дзве меры мёду штогод[6]. У 1542 па смерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст падараваў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 мястэчка знаходзілася ў валоданні Яна Корсака[7], які ў 1616 зрабіў укладавы запіс на будаўніцтва дамініканскага кляштара і касцёла Святых Казьмы і Дзям’яна.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 16541667 гадоў маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканцаў[7]. У XVIII ст. пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 года у мястэчку на 13 валоках зямлі размяшчалася 21 гаспадарка[7]. У 1777 у Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 пачалося будаванне новага мураванага касцёла і кляштара дамініканцаў.

Расійская імперыя

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Астравец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, пазней Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 17971891 гадах у Літоўскай губерні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў меліяратар Палесся XIX ст. Іосіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — французскі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец.

На 1886 у Астраўцы было 22 двары, млын, піларама, цагельня, бровар, тартак (архітэктар М. Прозараў[8]), майстэрня дрэнажных труб. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).

Найноўшы час

У 1905 годзе тут дзейнічала «Астравецкае таварыства», звязанае з Віленскай арганізацыяй РСДРП.

У Першую сусветную вайну з 1915 да 1918 года Астравец займалі германскія войскі.

Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921), мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 года вёска Астравец атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу[9].

У 1994 годзе у Астраўцы паставілі помнік Іосіфу Гашкевічу. У маі 1997 і кастрычніку 2002 гадоў у мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытанні. 14 чэрвеня 2007 года адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга Астраўца. 27 сакавіка 2012 года паселішча атрымала статус горада.

У сувязі з будаўніцтва БелАЭС горад рос. Адначасна былі рэканструяваны старыя вуліцы. Выраблена добраўпарадкаванне берагоў рэк, створаны новыя пад’язныя і абыходныя дарогі, масты, абноўленыя інжынерныя сеткі. У поймах рэк Лоша і Кавалёўка, якія праходзяць у межах горада паблізу мікрараёна № 1 і мікрараёна № 2, уладкаваны пешаходна-рэкрэацыйнай зоны з мастамі і алеямі. Ля берагоў створаны месцы для адпачынку і заняткаў спортам, пракладзеныя пешаходныя і веладарожкі. Тут узвялі дзве новыя школы, чатыры дзіцячыя садкі з басейнамі, дом творчасці дзяцей і моладзі, новую бальніцу, ФВК, стадыён і спартыўна-аздараўленчы комплекс, боўлінг-цэнтр, більярд і спорт-бар[10].

За сродкі Дзяржінвестпраграмы ў райцэнтры пабудавана каля 210 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку для тых, хто працуе на БелАЭС[10].

Насельніцтва

Паводле дадзеных аддзела статыстыкі Астравецкага райвыканкама, у перыяд з 1999 па 2009 колькасць насельніцтва скарацілася на 364 чалавекі (з 8 629 на 8 265). Аднак у 2010-х тэндэнцыя змянілася. Па перапісу 2019 года астраўчан стала больш на 4044 (больш за 45 %). Дзяцей у горадзе — 22,5 %, працаздольнага насельніцтва — 62,5 %, асоб пенсійнага ўзросту — 15 %. Сярэдні ўзрост гараджан склаў 35 гадоў[11]. У працэнтным і колькасным дачыненні беларусы пераважалі. Меліся буйныя дыяспары палякаў, літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў[12]. Доля апошніх двух павялічылася за кошт будаўніцтва БелАЭС[13].

Колькасць насельніцтва[14][15][16][17][18][19]:
Колькасць насельніцтва (па гадах)
1959 1970 1979 1989 2006 2018 2019 2020 2021 2022
4 277 3 240 4 959 7 675 8 252 10 878 12 309 13 229 14 147 14 641
Нацыянальны склад па перапісу 2009 года[20][21]
усяго (2009) беларусы палякі рускія літоўцы украінцы
8285 7265 87,69 % 410 4,95 % 391 4,72 % 113 1,36 % 64 0,77 %

Эканоміка

Прамысловасць

Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі горада з’яўляюцца[22]:

  • ААТ «Астравецкі завод „Радыёдэталь“» — шнуры армаваныя відэльцам, электраўстановачныя вырабы, электраразмеркавальную апаратуру, вузлы і дэталі для машынабудавання, розныя металічныя вырабы;
  • Астравецкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання — швейныя вырабы, рытуальныя прыналежнасці, жалезабетонныя вырабы;
  • ІП ТАА «Тэхнапласт» — укладышы і скрынкі для кандытарскіх вырабаў.

Гандаль

На 2021 год, паводле дадзеных ад райвыканкама, у горадзе дзейнічалі 43 крамы харчовых і 145 нехарчовых тавараў. У ліку апошніх: 20 магазінаў адзення і абутку; 18 будаўнічых матэрыялаў, сантэхнікі і інструментаў; 12 кіёскаў; 10 аптэк; 10 крам, бытавой хіміі і касметыкі; 8 бытавой тэхнікі і гаспадарчых тавараў; 7 аўтазапчастак; 6 зоамагазіны і ветэрынарных аптэк; 5 рытуальных тавараў; 5 тавараў для дзяцей; 5 салонаў сувязі; 4 мэблі; 4 кветак і сувеніраў; 3 аўтамабільныя заправачныя станцыі; 3 канцылярыі; 2 штор і тканак; 1 ювелірных вырабаў. Астатнія 22 аднесены да «іншых аб’ектаў»[23].

У гэты спіс не трапіў рынак Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Тут пераважна гандлююць прыезджыя з Іўеўскага, Столінскага раёнаў, Пінска і суседніх Ашмян[24].

Таксама ў пералік не ўнесены гандлёвы цэнтр «ZAMI», у якім размешчаны прадуктовы гіпермаркет, магазін бытавой тэхнікі, піцэрыя, кафэ і больш за 30 розных магазінаў[25]. Акрамя яго ёсць яшчэ два цэнтра — «Дом быту» і «Талер»[26]. Функцыянуе гандлёвы дом «Юлія»[27].

Гасцінічны бізнес

У горадзе дзейнічаюць гасцініцы «Радуга» і «Sun Hotel»[28], а таксама турыстычная сядзіба «Міні-Швейцарыя»[29].

Сацыяльная інфраструктура

Адукацыя

На 2021 год у Астраўцы працавалі тры сярэднія школы і гімназія[30]. Апошняя да 2004 года[31] з’яўлялася СШ № 2[32]. У студзені 2015 года гімназія пераехала ў новы будынак у 1-м мікрараёне[33], а ранейшы зноў стала 2-й сярэдняй школай[32]. У 2019 годзе адкрылася яшчэ 3-я сярэдняя школа[34].

Ахова здароўя

З лютага 2020 года ў Астраўцы пачала працу новая раённая бальніца. Адкрыты тры корпусы, пачалі працу 13 аддзяленняў, пяць з якіх міжраённыя, на 232 ложкі. Яшчэ два корпуса былі здадзены ў чэрвені. Усяго ў складзе бальніцы 16 аддзяленняў, у тым ліку міжраённыя і нават міжабласныя, на 382 ложкі[35].

Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца (ЦРКБ) будавалася па індывідуальным праекце як шматфункцыянальны медцэнтр. Персанал прыцягвалі з іншых рэгіёнаў, у тым ліку дзякуючы магчымасці атрымаць арэнднае жыллё. ЦРБК уваходзіць у лік апорных бальніц Гродзенскай вобласці, тут сканцэнтравалі дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне і адпаведнага ўзроўню спецыялістаў. Шэраг аддзяленняў бальніцы афіцыйна маюць статус міжраённых, гэта значыць абслугоўваюць не толькі жыхароў Астравецкага раёна. Ёсць тут і свая ПЦР-лабараторыя, яе стварэнне было адным з гуманітарных праектаў «Расатама», які вёў будаўніцтва АЭС у Астраўцы[36].

Культура

У 1967 годзе адкрыта Астравецкая дзіцячая музычная школа, якая з 2007 года ператворана ў дзіцячую школу мастацтваў. Яшчэ адна рэарганізацыя сістэмы была праведзена ў канцы 2011 года, згодна з якой усе пяць школ мастацтваў і музычных школ раёна былі аб’яднаны ў адну ўстанову. З 1 студзеня 2012 года была створана дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў», у якую ўвайшлі непасрэдна базавая школа і 4 філіялы[37].

Рашэннем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 727 ад 29 снежня 2014 года з 3 сакавіка 2015 года Дзяржаўная ўстанова культуры «Астравецкі раённы дом культуры» шляхам зліцця з дзяржаўнай установай культуры «Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў» была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову «Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»[38]. У горадзе размешчаны раённая і дзіцячая бібліятэкі[39].

5 сакавіка 2021 года ў Астраўцы адкрыўся новы будынак шматфункцыянальнага комплексу сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі. Плошча новага будынка склала амаль 10 тыс. кв. м. тут размясціліся адразу некалькі ўстаноў культуры. У новым комплексе свае плошчы атрымаў раённы гісторыка-этнаграфічны музей, які раней меў толькі фондасховішча. На першым паверсе цэнтра размясцілі экспазіцыю, прысвечаную Астравецкаму краю. На другі паверх цэнтра пераехала раённая бібліятэка. Да ўваходзін поўнасцю абноўлена тэхнічнае аснашчэнне бібліятэкі з 40 тыс. фондам. Трэці паверх будынка заняў раённы цэнтр культуры. Тут з’явіўся шматфункцыянальная зала, якая можа трансфармавацца пад розныя мерапрыемствы. Таксама ў будынку адкрыўся кафетэрый. Працуе 3D-кіназала на 30 месцаў. На цокальным паверсе адкрыўся трэнажорная зала. Тут жа размясцілася Астравецкае бюро Ашмянскага філіяла РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»[40].

Спорт

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў Астраўцы ёсць 65 спартыўных аб’ектаў[41]. У раённы фізкультурна-спартыўны клуб (ФСК) уваходзяць: спартыўна-аздараўленчы комплекс «Імпульс», адміністрацыйна-спартыўны комплекс «Стадыён», хакейная каробка і вяровачны гарадок. Астравецкі раён удзельнічае ў міжнародным праекце «Планета баскетбола-аранжавы атам». У 2019 годзе пры пры падтрымцы «Расатама» ў двары гімназіі № 1 пабудавана сучасная пляцоўка для гульні ў баскетбол 3×3 з унікальным пакрыццём[42]. У гэты ж час быў заснаваны футбольны клуб «Астравец».

З красавіка 1964 года дзейнічае дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Заснавальнікам яе стаў Аддзел адукацыі райвыканкама. У розныя гады ў Астравецкай ДЮСШ культываваліся лыжны спорт, хакей, вольная барацьба, лёгкая атлетыка і бокс. Вучэбна-выхаваўчы працэс арганізуецца на спартыўнай базе ўстаноў адукацыі і аграгарадкоў раёна, спартыўнай залы «Старт», САК «Імпульс». На 2021 год культываваліся чатыры віды спорту: бокс, грэка-рымская барацьба, гандбол і лёгкая атлетыка. Да гэтага перыяду ў школе падрыхтавана з ліку выпускнікоў і навучэнцаў: 5 мастроў спорту міжнароднага класа, 4 майстры спорту Беларусі і 18 кандыдатаў у майстры спорту[43]

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Кляштар дамініканцаў

Галерэя

Гістарычная частка

  • Цэнтральная плошча.Цэнтральная плошча.
  • Ля касцёла святых Касмы і Даміяна.Ля касцёла святых Касмы і Даміяна.
  • Мурал ля гарадскога парку з сацыяльнай рэкламай ад МНСМурал ля гарадскога парку з сацыяльнай рэкламай ад МНС
  • Дом на вуліцы Валадарскага з графіці.Дом на вуліцы Валадарскага з графіці.
  • Веласіпедная і пешаходныя дарожкі на вуліцы Валадарскага.Веласіпедная і пешаходныя дарожкі на вуліцы Валадарскага.
  • Прыватны сектар на вуліцы Першамайскай.Прыватны сектар на вуліцы Першамайскай.
  • На скрыжаванні вуліц Валадарскага і Паркавая.На скрыжаванні вуліц Валадарскага і Паркавая.
  • Помнік І.А. Гашкевічу.Помнік І.А. Гашкевічу.

Установы

  • Астравецкі раённы выканаўчы камітэт.Астравецкі раённы выканаўчы камітэт.
  • Раённы аддзел адукацыі.Раённы аддзел адукацыі.
  • Сярэдняя школа №1.Сярэдняя школа №1.
  • Сярэдняя школа №2.Сярэдняя школа №2.
  • Астравецкі вопытны лясгас.Астравецкі вопытны лясгас.
  • Дзіцячая школа мастацтваў.Дзіцячая школа мастацтваў.
  • Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
  • СВК «Імпульс».СВК «Імпульс».
  • Гасцініца «Sun Hotel».Гасцініца «Sun Hotel».
  • Гасцініца «Радуга».Гасцініца «Радуга».

Спадчына

  • Касцёл Святых Касмы і ДаміянаКасцёл Святых Касмы і Даміяна
  • Касцёл Узвіжання Святога КрыжаКасцёл Узвіжання Святога Крыжа
  • Вадзяны млынВадзяны млын
  • Свята-Петра-Паўлаўская царкваСвята-Петра-Паўлаўская царква

Гарадскі парк

  • Помнік В. І. Леніну.Помнік В. І. Леніну.
  • Скульптура «Дубочак».Скульптура «Дубочак».
  • Скульптура «Папараць-кветка».Скульптура «Папараць-кветка».
  • «Мядзведзі».«Мядзведзі».
  • Скульптура «Матыль».Скульптура «Матыль».
  • Скульптура «Фарэль».Скульптура «Фарэль».

Мікрараён № 1 і № 2

  • Від на 1-ы мікрараён з боку завулка Набярэжнага.Від на 1-ы мікрараён з боку завулка Набярэжнага.
  • Жылыя дамы ў 2-м мікрараёне.Жылыя дамы ў 2-м мікрараёне.
  • Дом 18 на вуліцы Аэрадромная.Дом 18 на вуліцы Аэрадромная.
  • На вуліцы Караткевіча каля дзіцячага садка.На вуліцы Караткевіча каля дзіцячага садка.
  • Дом 5 на вуліцы Караткевіча.Дом 5 на вуліцы Караткевіча.
  • На ўездзе з боку вёскі Белькішкі (цяпер аднайменная вуліца горада).На ўездзе з боку вёскі Белькішкі (цяпер аднайменная вуліца горада).
  • Кампазіцыя «Рукі атама».Кампазіцыя «Рукі атама».

Установы

  • Цэнтральная раённая бальніца.Цэнтральная раённая бальніца.
  • Цэнтр культуры.Цэнтр культуры.
  • Гімназія.Гімназія.
  • Сярэдняя школа №3.Сярэдняя школа №3.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Астраўца

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Островец стал городом(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 29 сакавіка 2012.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 277.
  5. Новый Островец с тремя микрорайонами. Какие дома возводят в городе атомщиков? Архівавана 16 верасня 2021.
  6. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент № 260.
  7. 1 2 3 Брэгер Г. Астравец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 259. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 (руск.)
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Астравец, Астравецкага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  10. 1 2 Электробусы, новые магистральные улицы и жилые кварталы. Какие планы у белорусского города атомщиков на 2020 год?
  11. Ольга Хотянович. Сколько нас, островчан, показала перепись // газета «Астравецкая праўда», 10 октября 2020
  12. Национальный состав населения Гродненкой области Архівавана 10 кастрычніка 2021.
  13. Мизерные зарплаты, плохие жилищные условия, после работы «вечером все бухают»: работники о строительстве Белорусской АЭС Архівавана 10 кастрычніка 2021.
  14. Всесоюзная перепись населения 1959 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу (нявызн.). Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  15. Всесоюзная перепись населения 1970 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу (нявызн.). Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  16. Всесоюзная перепись населения 1979 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу (нявызн.). Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  17. Всесоюзная перепись населения 1989 г. Численность городского населения союзных республик, их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу (нявызн.). Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  18. Статистический ежегодник Гродненской области. — Гродно, 2013. — С. 43-45.
  19. Статистический ежегодник Гродненской области. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 44-46.
  20. Перепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3 Архівавана 18 лютага 2019.. — Мн., 2011 — С. 120—121.
  21. Национальный состав Гродненской области (бюллетень)
  22. Промышленность Архівавана 16 верасня 2021.
  23. Торговые объекты города Островца Архівавана 9 кастрычніка 2021.
  24. Ольга Хотянович. Можно ли на островецком рынке купить местные овощи и ягоды // Газета «Островецкая правда», 31 августа 2017
  25. Официальный сайт
  26. Торговые центры в Островце, торговые центры рядом со мной на карте — Яндекс. Карты
  27. ТД «Юлия», Островец — Рейтинг, отзывы, контакты
  28. https://www.sunhotel.by/ Архівавана 9 лістапада 2020.
  29. Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  30. Учреждения образования района Островецкого района Архівавана 2 мая 2021.
  31. Кого возьмут в гимназию?
  32. 1 2 «Могу объяснять одну тему и два, и пять, и десять раз». Репортаж из школы № 2 Островца, где в классах интегрированного обучения занимаются 12 ребят
  33. В белорусском городе атомщиков Островце открыли гимназию и детский сад
  34. В Островце открылась новая школа (+видео)
  35. В ОСТРОВЦЕ ОТКРЫЛАСЬ РАЙОННАЯ БОЛЬНИЦА — САМАЯ ТЕХНОЛОГИЧНАЯ В РЕГИОНЕ
  36. Островец: за 10 лет от городского поселка к самому быстрорастущему райцентру
  37. Государственное учреждение образования «Островецкая детская школа искусств» Архівавана 7 кастрычніка 2021.
  38. Государственное учреждение «Островецкий районный центр культуры и народного творчества» Архівавана 16 верасня 2021.
  39. Государственное учреждение культуры «Островецкая районная библиотека» Архівавана 16 верасня 2021.
  40. Многофункциональный культурный центр открылся в Островце
  41. Физкультура и спорт Архівавана 13 верасня 2021.
  42. РЕПОРТАЖ: Новейшая история Островца: превращение из горпоселка в атомград
  43. учреждение «Островецкая специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва»(недаступная спасылка)
  44. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Астравецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Свентакшыскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Шклоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Астравецкага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Былыя сельсаветы Астравецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Раёны Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Астравецкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1986 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1972 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be