wd wp Пошук:

Асінавіца (Жлобінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асінавіца.

Асі́навіца[1] (трансліт.: Asinavica, руск.: Осиновица) — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавета. Насельніцтва 9 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 76 км ад Гомеля.

На поўдні і захадзе мяжуе з лесам. На рацэ Окра (прыток ракі Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з драўлянай, сядзібнага тыпу, забудовы ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас, 6 жыхароў загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтр — вёска Старая Рудня).

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be