Ахрэмаўцы
Ахрэ́маўцы[1] (трансліт.: Achremaŭcy, руск.: Ахремовцы) — аграгарадок у складзе Ахрэмавецкага сельсавета Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае.
Гісторыя
Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 стагоддзя З сярэдзіны 18 стагоддзя вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931).
Перад вайной у вёсцы жыло 296 чалавек у 93 дварах[2].
У кастрычніку 1943 гітлераўцамі было спалена 84 дамы[2].
Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкае падполле. У 1995 годзе мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна».
У 1974 годзе да вёскі Ахрэмаўцы была далучана вёска Бяльмонты[3].
Эканоміка
Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Культура
Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка.
Выдатныя мясціны
- курганны могільнік Бяльмонты (VIII—X стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000175шыфр 213В000175
- парк Бяльмонты
- Капліца-пахавальня Плятэраў (19 ст.) на каталіцкіх могілках
- Будынак школы (1930-я)
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000176шыфр 213Д000176
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (2003)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- 1 2 Ахремовцы (руск.)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
Літаратура
- Ахрэмаўцы // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 666.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Шпакоўская, Г. Ахрэмаўцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 21.8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахрэмаўцы
- Ахрэмаўцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Ахрэмаўцы (Бяльмонты) на Беларускі гістарычны партал.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.