wd wp Пошук:

Багданаўскі сельсавет (Валожынскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Багданаўскі сельсавет.

Багда́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Багданаў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ігнатаўскага і Войштавіцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Багданава. 26 ліпеня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ластаянцаўскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 13 лютага 1960 года ў складзе Ашмянскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у Іўеўскім раёне, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. 25 мая 1967 года ў склад новаўтворанага Падбярэзскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны)[3]. 21 студзеня 1969 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Багданаў. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 35 населеных пунктаў[4]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1477 чалавек[6], з іх 95,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў: аграгарадок Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразніца, Букаты, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзесятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына.

У 1976 годзе скасаваны вёскі Зенькаўшчына і Палішчы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 ліпеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be