wd wp Пошук:

Багушэвічы (Бярэзінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Багушэвічы.

Багушэ́вічы[1] (трансліт.: Bahuševičy, руск.: Богушевичи) — аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Уса. Адміністрацыйны цэнтр Багушэвіцкага сельсавета. Знаходзяцца за 24 км на паўднёвы захад ад Беразіно, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Багушэвічы датуецца 1 чэрвеня 1501. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1644 Рыгор Юрый Друцкі-Горскі, выконваючы волю нябожчыцы маці, заснаваў тут касцёл. Апроч таго, у Багушэвічах існавала прыстань і вадзяны млын, праводзіліся 2 рэгулярныя кірмашы. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Завішаў, Ваньковічаў, Свентаржэцкіх, у XVIII ст. — цэнтр графства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Багушэвічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання 23 мая 1863 аддзел Ляскоўскага-Свентажэцкага ў колькасці каля 30 чалавек увайшоў у мястэчка, дзе прысудзіў да шыбеніцы святара Маскоўскага патрыярхату Канапасевіча, які рабіў даносы на паўстанцаў і арганізоўваў контр-выпады супраць іх. Па здушэнні выступлення расійскія ўлады знішчылі тутэйшы палац Свентажэцкіх. У 1875 цар маскоўскі Аляксандр II падараваў Багушэвічы Шалгунову. У XIX ст. у мястэчку існавалі касцёл, царква, 4 сінагогі, пошта, пажарная каманда. У 1900 адкрылася другакласая царкоўна-прыходская школа. 14 красавіка 1910 газета «Наша Ніва» пісала пра чуткі, што праз Багушэвічы пройдзе чыгунка. У 1915 каля мястэчка знайшлі манетны скарб.

У 1919 Багушэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета. Станам на 1927 тут было 107 двароў. У 1938 статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Багушэвічах працуюць сярэдняя школа, бальніца, клуб, бібліятэка, пошта.

Вядомыя асобы

Славутасці

У цэнтры Багушэвічаў ва ўрочышчы Касцельная гара (Касцелішча) знаходзіцца гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культурАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000045шыфр 613В000045.

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бушаві́чы
  2. Г. А. Каханоўскі Багушэвічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 276.
  3. Багушэвічы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бярэзінскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2004. С. 546.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 112.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be