wd wp Пошук:

Баец (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баец.

Бае́ц[1] (трансліт.: Bajec, руск.: Боец) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 18 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля. Недалёка ад вёскі пачынаецца рака Крапіўня, прыток Дняпра.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 67 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 67 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be