Бараўцы (Баранавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бараўцы.
Бараўцы́[1] (трансліт.: Baraŭcy, руск.: Боровцы) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Бараўцы ўвайшла ў склад горада Баранавічы[2].
Гісторыя
У 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, былая ўласнасць Радзівілаў.
На пачатку 20 стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 16 двароў, 229 жыхароў (1897)
- 18 дамоў, 101 жыхар (1921)
- 199 жыхароў (1939)
- 197 жыхароў (1970)
- 64 падвор’і, 197 жыхароў (1998)
- 56 гаспадарак, 127 жыхароў (2005)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ № 306 от 9 июля 2012 г. О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- Вёска Бараўцы на карце
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.