Барысава (Кобрынскі раён)
Бары́сава[1] (трансліт.: Barysava, руск.: Борисово) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Кіселявецкага сельсавета. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыг. ст. Кобрын, 47 км ад Брэста. На скрыжаванні аўтадарог Мінск-Брэст і Кобрын- Дзівін. 187 гаспадарак, 492 жыхары (2005).
Гісторыя
- 1563: сяло Барысавічы, дзе жылі зямяне Барысаўцы[2].
- 1890: вёска Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, у ёй налічвалася 238 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак — 245 дзесясін зямлі (разам з в. Замосце і пас. Кісялёўцы) і маёнтак, уладанне Восіпа Віткоўскага, 156 дзесяцін зямлі.
- 1897: 32 двары, 241 жыхар, меліся хлебазапасны магазін, ветраны млын, піцейная ўстанова. Маёнтак налічваў 15 жыхароў.
- 1905: вёска (351 жыхар) і маёнтак (6 жыхароў).
- 1911: вёска налічвала 318 жыхароў.
- 1921: у складзе міжваеннай Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 19 двароў, 150 жыхароў, працавала школа; фальварак — 1 двор, 12 жыхароў.
- 1939: у складзе Беларускай ССР
- 15 студзеня 1940: у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці
- 12 кастрычніка 1940 — 16 ліпеня 1954: у Хідрынскім сельсавеце
- 1940: 50 двароў 301 жыхар, дзейнічаў цагельны завод (6 рабочых, 200 тыс. цаглін за сезон)
- 1941—1945: у Вялiкую Айчынную вайну Барысава акупавана нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году
- 1999: 179 гаспадарак, 460 жыхароў, у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 СВК «Магдалінскі»; цэнтр — в. Магдалін). Працуе пачатковая школа.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Акты Виленской археографической комиссии. Вильно, 1876. Т. 15. С. 25.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Барысава на карце Кісялевіцкага сельсавета
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.