Кобрын
Ко́брын[2] (трансліт.: Kobryn) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна, на сутоках Мухаўца і Дняпроўска-Бугскага канала. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. Вузел аўтадарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту. Насельніцтва 52 964 чал. (2017)[3].
Назва
Існуе некалькі версій паходжання тапоніма «Кобрын». На думку беларускага географа В. Жучкевіча, назва горада ўтварылася ад імя зніклага народа «обры», які паводле старажытных летапісаў насяляў Заходняе Палессе[4]. Згодна з меркаваннем І. Сташэўскага тапонім утварыўся праз засваенне кельцкага імя Кобрунус[5], тым часам А. Трубачоў адкідаў кельцкае паходжанне як неабгрунтаванае і тлумачыў слова «Кобрын» як вынік складання прыстаўкі к- са стараславянскім -брьние (бруд)[6].
Ад часоў даваеннага польскага лінгвіста А. Брукнера прынята звязваць назву Кобрына з балцкім прускім тапонімам Kobrun (назва леса, зафіксаваная пад 1354 г.), у сувязі з літоўскім kauburys, kūbrys, прускім kaubri “пагорак, узвышша”. Той жа корань прысутны і ў назвах рэк Kubra (басейн Нарава), Кубрь (у Падмаскоўі), якія звязваюць з літоўскім kubrinti “ісці пахіліўшыся”. Абодва значэнні аб’ядноўвае семантыка няроўнасці, адхілення.[7]
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Кобрын як уладанне князёў уладзіміра-валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287:
Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей… Іпацьеўскі летапіс |
У пачатку XIV ст. паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 Кобрын знаходзіўся ва ўладанні вялікага князя Альгерда. На працягу XIV ст. на месцы старажытнага дзядзінца і пасада збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII)[8]. У 1404 горад стаў сталіцай княства, што знаходзілася ва ўладанні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 упершыню згадваецца Спаскі манастыр. У 1-й палавіне XVI ст. у месце збудавалі касцёл[8].
У 1519 Кобрын стаў цэнтрам староства, а ў 1520 — сталіцай павета Падляшскага ваяводства. З 1532 горад знаходзіўся ва ўладанні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і пачаліся меліярацыйныя работы (канал каралевы Боны)[8]. Станам на 1563, паводле рэвізіі, у Кобрыне было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Брэсцкая, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая[9]; дзейнічалі касцёл, 3 праваслаўныя царквы, Спаскі манастыр[10]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад страціў павятовы статус і ўвайшоў у склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.
У 1586 Кобрын перайшоў да каралевы-ўдавы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрознівалася актыўнасцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 снежня 1589 яна надала гораду Магдэбургскае права, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю і павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках»[11]. У 1589 Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам (1587—1632). Кобрын меў магдэбургскае права да 1766. У 1596 Спаскі манастыр прыняў унію[10].
- Сімволіка гістарычнай Кобрыншчыны
- Пячатка князя кобрынскага Рамана Фёдаравіча, 1387
- Рэканструкцыя А. Цітова гістарычнага гарадскага герба, 1589
- Герб Кобрына з прывілея 1662
- Гарадскі герб з прывілея 1792
У пачатку XVII ст. у Кобрыне было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў[9]. Станам на 1597 год горад складаўся з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесця, налічваў 550 сядзібных участкаў. У цэнтры была рыначная плошча з ратушай і 32 участкамі забудовы[10]. У 1626 адбыўся Кобрынскі сабор[9], пры Спаскім манастыры адкрылася школа[10].
У 2-й палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя Кобрын значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. У верасні 1648 года казацкія атрады акружылі Кобрын і разбілі харугву стольніка Вінцэнта Корвін Гасеўскага, практычна ўвесь горад быў спалены. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў горадзе налічвалася каля 1700 жыхароў, 478 дамоў.
З-за страты эканамічнага значэння ў 1766 яго перавялі ў разрад мястэчак[12]. У 1784 тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыццё Каралеўскага канала. Станам на 1790 у месце было 2160 жыхароў і 360 дамоў[10]. У 1791 Кобрын зноў стаў сталіцай павета. 14 верасня 1794 расійскія акупацыйныя войскі А. Суворава разбілі пад Дзівінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Т. Касцюшкі і занялі горад.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павета[12]. Імператрыца расійская Кацярына II падаравала колішні магдэбургскі горад Сувораву.
- Даўнія графічныя выявы Кобрына
- Меская сядзіба, XIX ст.
- Шпіталь[крыніца?]. Н. Орда, 1866
- Касцёл. Н. Орда, 1864
- Панарама горада. Н. Орда, 1864
У вайну 1812 года 27 ліпеня пад Кобрынам расійскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. Па стане на 1817 тут было 326 будынкаў, з іх 4 камяніцы. У 1845 гораду даравалі новы, расійскі герб. У 1882 пачаўся рух на лініі Палескае чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыне з’явілася чыгуначная станцыя. У 1895 пажар знішчыў трэць горада. У пачатку ХХ ст. у Кобрыне было 25 камяніц і 1202 драўляныя будынкі, дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касцёл, сінагога і некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, павятовае вучылішча, прыходскае вучылішча з жаночай зменай, прыватнае жаночае 1-класнае вучылішча, яўрэйскае жаночае вучылішча і некалькі хедараў.
У 1915 годзе Кобрын быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919 годзе заняты польскай арміяй. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Кобрын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Палескага ваяводства.
- Горад на старых фатаздымках
- Манастыр Св. Спаса
- Касцёл Спачыну Найсв. Дзевы Марыі
- Рынак
- Дзяржаўная гімназія
У 1939 Кобрын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Падчас вайны генацыду падверглася яўрэйскае насельніцтва горада, якое складала тады 70 % жыхароў. У паваенны перыяд горад бурна развіваецца, хутка расце насельніцтва. У 1959 годзе ў горадзе было 13,7 тысяч жыхароў, у 1970 — 24,9 тысяч жыхароў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1817 — 1 427 чал., з іх 899 юдаісты[13]; 1848 — 1 673 чал.[10]; 1878 — 7 789 чал. (4 405 муж. і 3 384 жан.), у тым ліку 2 876 праваслаўных, 473 каталікі, 4 431 іўдзей, 9 магаметан[13]; 1897 — 10 355 чал.[10]
- XX стагоддзе: пач. ХХ ст. — 8 998 чал., з іх паводле саслоўя: мяшчан 6 131, цэхавых 1 389, шляхты 211, купцоў 204, духоўнікаў 88, ваенных 238, сялян 537, іншых станаў 200; паводле веры: праваслаўных 2 100, каталікоў 585, пратэстантаў 232, іўдзеяў 6 036, іншых веравызнанняў 46[12]; 1907 — 8 754 чал.[14]; 1921 — 8 208 чал.[10]; 1931 — 10 101 чал.[10]; 1956 — 11 тыс. чал.[15]; 1959 — 13,7 тыс. чал.; 1970 — 24,9 тыс. чал.; 1972 — 26,3 тыс. чал.[16]; 1991 — 49,4 тыс. чал.[17]; 1996 — 51,6 тыс. чал.[18]
- XXI стагоддзе: 2004 — 50,8 тыс. чал.; 2006 — 50,5 тыс. чал.; 2008 — 51,1 тыс. чал.; 2009 — 51,3 тыс. чал.; 2009 — 51 166 чал. (перапіс)[19]; 2016 — 52 655 чал.[20]; 2017 — 52 964 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовы, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Беларусь», «Сувораў». Кобрын — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, кінатэатр, дом культуры, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
Адукацыя
У Кобрыне працуюць Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж, 8 сярэдніх, гімназія, музычная і спартыўная школы, школа-інтэрнат, установы дадатковай адукацыі. Працуюць 14 дзіцячых садоў.
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца, паліклініка, дзіцячыя бальніца і паліклініка.
Забудова
Планаванне і забудова Кобрына маюць шматвекавую гісторыю. Ля месца ўпадзення рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасці заклалі першае ўмацаванне, на якім пазней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII—XIX стагоддзяў цэнтр Кобрына забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крам і майстэрань.
Славутасці
- Мікалаеўская царква
- Петра-Паўлаўская царква
- Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Аляксандра-Неўскі сабор
- Царква ў гонар Раства Хрыстова
- Спаскі манастыр (1497)
- Свята-Георгіеўская царква 1889 г.
- Сядзібны дом
- Кобрынская сінагога (2-я пал. 19 ст.)
- Паштовая станцыя (1846)
- Дняпроўска-Бугскі канал
- Парк імя Суворава
Страчаная спадчына
- Замак (XIV ст.)
- Касцёл (1513)
Гарады-пабрацімы
- Враца, Балгарыя
- Гларус, Швейцарыя
- Ільцэн, Германія
- Ліўны, Расія
- Ціхарэцк, Расія
- Бельск-Падляскі, Польшча
- Мендзыжэц-Падляскі, Польшча
- Кахул, Малдова
- Канеў, Украіна
- Ківерцы, Украіна
- Ковельскі раён, Украіна
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Кобрына
- Міраслаў-Віктар Карлавіч Астрамецкі (нар. 1936) — беларускі мастак.
- Анатоль Міхайлавіч Гуль (нар. 1928) — беларускі архітэктар.
- Оскар Зарыскі, амерыканскі матэматык
- Мікалай Куніцкі, удзельнік змаганняў і абаронца польскага насельніцтва ад УПА на Валыні і ў Бяшчадах
- Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў, беларускі футбаліст
- Наталля Радзіна, журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта Хартыя’97
- Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук, беларускі дыпламат
- Ігар Хведаравіч Сідарук, беларускі пісьменнік і драматург
- Алег Анатолевіч Стральчонак, беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі
- Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 1964) — беларускі палітык.
Ганаровыя грамадзяне Кобрына
- Фёдар Максімавіч Алісіевіч (1964)
- Праскоўя Сямёнаўна Сідарук (1964)
- Леанід Міхайлавіч Сандалаў (1966)
- Дзмітрый Кузьміч Барысаў (1974)
- Ілья Майсеевіч Падбярэзін (1974)
- Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (1987)
- Іван Фёдаравіч Мілаянін (1987)
- Пётр Дзянісавіч Сялюк (1987)
- Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1997)
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 164.
- ↑ J. Staszewski. Słownik geograficzny. — Warszawa, 1959. S. 147.
- ↑ Трубачев О. Н. Названия рек правобережной Украины. — М.: «Наука», 1968. С. 210.
- ↑ Топоров В.Н. Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 105-106.
- 1 2 3 Грынявецкі В. Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 116. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- 1 2 3 Грынявецкі В. Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 117. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Кобрын // Шаблон:Крыніцы/Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі
- ↑ Кобрын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- 1 2 3 Кобрин // Кобрын // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- 1 2 Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 205
- ↑ Kobryń // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ↑ Кобринь // Енциклопедія українознавства(укр.) бел.. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович(руск.) бел.. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя(укр.) бел.»-«НТШ(руск.) бел.»; 1954—1989, 1993—2000.
- ↑ Кобрин // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Кобрин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Леў Казлоў. Кобрын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 218.
- ↑ Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Кобрын // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 393. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Грынявецкі В. Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 116—117. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Кобрын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 205—207.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кобрын
- Геаграфічныя звесткі па тэме Кобрын на OpenStreetMap
- Пазнай Кобрын. Энцыклапедыя і даведнік па гораду Кобрыну
- Віртуальнае падарожжа па горадзе на сайце Турыстычны Кобрын
- Мапа славутасцей Кобрына
- Кобрын на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзівінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маларыцкага раёна Катэгорыя·Раёны Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Кобрынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.