wd wp Пошук:

Бачэйкаўскі сельсавет

Бачэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Бачэйкава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Сокараўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Двор Нізгалава, Жалезкі, Заручэўе, Нізгалава і Скакуноўшчына)[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1511 чалавек[2], з іх 93,5 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чашніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бешанковіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be