Белькавічы
Бе́лькавічы[1] (трансліт.: Bieĺkavičy, руск.: Бельковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя
Па другім баку ракі Пцічы месціцца вёска Грэбень, старажытная Грэбня. Тут праходзіў адвечны тракт з Менска ва Украіну, існаваў паром ці пераправа, а пазней умацаваны мост. На мосце бралася мыта паводле дакумента вялікага князя Уладзіслава Вазы, выданага ў 1633 годзе[2]. У Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, шляхецкая ўласнасць. У 1816 годзе ўласнасць Асоўскіх. У 1870 годзе вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У чэрвені 1943 года вёска была спалена і забіта 6 яе жыхароў.
Пасля вайны вёска была адноўленая.
Насельніцтва
- 1800 — 13 двароў, 131 жыхар
- 1897 — 31 двор, 215 жыхароў
- 1908 — 36 двароў, 190 жыхароў
- 1917 — 39 двароў, 250 жыхароў
- 1940 — 34 двароў, 109 жыхароў
- 1960—128 жыхароў
- 1999 — 32 жыхары
- 2002 — 12 двароў, 29 жыхароў
- 2010 — 17 жыхароў
- 2012 — 10 гаспадарак, 19 жыхароў
Славутасці
- Курганны могільнік (X—XIII стст.) за 0,2 км на паўночны захад ад вёскі, 100 м ад дарогі на Наваполле, каля могілак.
Вядомыя асобы
- Аляксандр Здановіч (1805—1868) — гісторык, педагог, мемуарыст.
Спіс вуліц
- Дачны завулак
- Палявая вуліца
- Пасечная вуліца
- Цэнтральная вуліца[3]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Jelski A., 1880, с. 213
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Белькавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 117. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Jelski A. Bielkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — 1880. — С. 213. — 960 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белькавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.