Берасніха
Берасні́ха[1] (трансліт.: Bierasnicha, руск.: Бересниха) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год жылыя 2 двары, 2 жыхары.
Размешчана на беразе Слабадскога возера.
У 18-м стагоддзі вядомае як засценак. У 1923 годзе ў Іжскай гміне Вілейскага павета. Было 13 двароў і 58 жыхароў. Забудова — хаатычная.
Вядомыя асобы
- Іван Трубач — начальнік пашпартнага стала Свірскага РАУС. Загінуў пры затрыманні бандыта ў 1950 годзе[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ С. В. Барыс, А. В. Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Літаратура
- С. В. Барыс, А. В. Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 366-368. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.