Талька (вёска)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Талька.
Та́лька[1] (трансліт.: Taĺka, руск.: Талька) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Тальцы. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. За 21 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, за 83 км ад Мінска.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
Першыя пісьмовыя згадкі Талькі датаваныя 1833 годам. Паводле дакумента «Аб ліквідацыі Смілавіцкага місіянерскага рымска-каталіцкага манастыру», які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, пасля паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады для абмежавання каталіцкага і польскага ўплыву зачынілі Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў у Смілавічах. Маёмасць кляштара было загадана прадаць з адкрытага торгу і грошы перадаць у казну Мінскай губерні. На торг з’ехаліся шляхта і купцы-яўрэі, у тым ліку згадваецца купец Ёсель Ёселевіч з Талькі.
Пасля адкрыцця ў 1873 годзе руху на ўчастку Вілейка — Бабруйск Лібава-Роменскай чыгункі вёска пачала развівацца і расці.
У пачатку XX ст. вядомы як маёнтак у Амельнянсай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час
У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР, з 20 жніўня 1924 года да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Талькаўскага сельсавета.
З канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 па 22 верасня 1941 года ў лесе каля Талькі нямецка-фашысцкімі захопнікамі было расстраляна мірнае яўрэйскае насельніцтва Талькі. На месцы іх пахавання былі пастаўлены мармуровыя пліты з прозвішчамі забітых: Прус, Цывіны, Зубаравы, Фрукмкіны, Меламед, Розін, Кац. Ініцыятарам мемарыяла выступіў генерал Ілья Прус, сваякі якога таксама ў ліку забітых.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Талькаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Дэмаграфічныя дадзеныя
Рэлігія
-
Праваслаўная царква. У вёсцы ёсць Свята-Пакроўская царква, якая знаходзіцца ў будынку былой крамы.
- Рэлігія
- Праваслаўная царква ў Тальцы (19 красавіка 2013).
- Свята-Пакроўская царква (4 ліпеня 2018).
- Свята-Пакроўская царква, від збоку (4 ліпеня 2018).
- Могілкі
- Будынак былой сінагогі
Сімвалы
У якасці неафіцыйнага геральдычнага знака Талькі выкарыстоўваецца герб, прыдуманы ў 2004 годзе вучнямі Талькаўскай сярэдняй школы падчас падрыхтоўкі да свята «Наш край». Апісанне: у белым полі «нямецкага» шчыта пасярэдзіне намалявана чорная падкова[3].
Культура і грамадства
Каля Талькі праводзіцца штогадовы беларускі музычны фестываль «Талькаўскі фэст».
- Талькаўская сельская бібліятэка. У 1917 г. у прыватным доме была адкрыта хата-чытальня. Перад вайной хату-чытальню змяніла багатая бібліятэка, для якой было пабудавана спецыяльнае памяшканне. Падчас баявых дзеянняў былі знішчаны ўсе кнігі, захаваліся толькі тыя, што засталіся на руках у чытачоў. З іх і пачаў фарміравацца кніжны фонд бібліятэкі. 8 сакавіка 1949 г. быў падпісаны загад № 4 аддзела культуры Пухавіцкага раённага Савета «Аб адкрыцці Талькаўскай хаты-чытальні». Зараз бібліятэка з’яўляецца не толькі прапагандыстам кнігі і захавання кніжных багаццяў, але і арганізатарам вольнага часу наведвальнікаў. Вядзецца цікавая работа па выхаванню беларускасці, павагі да сваёй Радзімы, яе гісторыі і культуры. Фонд бібліятэкі налічвае 6,5 тыс. экзэмпляраў, з іх больш за 2,2 тыс. выданняў — на беларускай мове. Штогод тут абслугоўваюцца болей 400 чытачоў, з якіх 90 — дзеці ва ўзросце да 15 гадоў.
- Дзейнічае палац культуры
Архітэктура
Славутасці
- Курганны могільнік.
- Мемарыяльная дошка ў памяць пра Якуба Коласа
- Помнік загінулым салдатам і партызанам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945)
- Магіла ў Тальцы сяржанта Емяльянава і партызана з Чэхіі Вільяма Гамулы (1924—1944)
- Чыгуначная казарма пачатку XX стагоддзя
- Мемарыяльны знак на месцы, дзе 22 верасня 1941 года расстралялі 280 жыхароў вёскі. Па сведчаннях сведак фашысты сагналі ўсіх габрэяў у лес, прымусілі капаць яму, класціся туды тварам уніз і расстрэльвалі. Толькі ў 70-е гады з’явіліся прыватныя помнікі на месцы расстрэлу. На дадзены момант няма нават поўнага спіса ўсіх пахаваных.
- Дом, у якiм жыу Я. Колас. Менавiта у гэтым доме Якуб Колас напiсау «Міхасёвы прыгоды» i «Дрыгву». Узгадывау Тальку i aднaiменую рэчку у сваiх творах [4].
Страчаная спадчына
-
Сінагога
- Культура і грамадства
- Дом культуры і бібліятэка ў Тальцы
- Мемарыяльная дошка ў памяць пра Якуба Коласа, які жыў калісьці ў Тальцы
- Помнік загінулым салдатам і партызанам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1945)
- Магіла ў Тальцы сяржанта Емяльянава і партызана з Чэхіі Вільяма Гамулы (1924 - 1944)
- Уваход у лядоўню, пабудаваную ў 1913 годзе. Талька
- Чыгуначная службовая пабудова канца XIX—пачатку XX ст.
- Чыгуначная службовая пабудова канца XIX—пачатку XX ст.
- Чыгуначная казарма пачатку XX стагоддзя
- Чыгуначная казарма пачатку XX стагоддзя
Сацыяльная сфера
Ахова здароўя
- Бальніца. Талькаўская бальніца пачала працаваць у 1950 годзе. У лякарні працаваў заслужаны лекар БССР Жданавіч Т. А.
- Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная казка». Заснаваны ў 1971 годзе. Першая назва «Гайдаравец». З 1999 года належыць пуховіцскаму РАА[5][6].
Адукацыя
Эканоміка
- У вёсцы знаходзіцца талькаўскае лясніцтва.
- Аграсядзіба «Талькаўскія сцежкі» [8].
- Пошта
Чыгунка
Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца станцыя Талька
- Эканоміка
- Чыгуначная станцыя ў Тальцы (8 мая 2013)
- Талькаўскае лясніцтва
- Аўтапрыпынак.
- Аграсядзіба “Талькаўскія сцежкі”.
- Аграсядзіба “Талькаўскія сцежкі”. Шопа
- Пошта.
- Крама
- Крама
Вядомыя асобы
- Іван Леапольдавіч Лысакоўскі — савецкі разведчык.
- Іван Браніслававіч Шаціла — беларускі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст БССР.
- Міхаіл Рыгоравіч Булынка — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
- Мікалай Паўлавіч Крандо — генерал-лейтэнант (1960).
- Іван Іванавіч Паўловіч — Герой Сацыялістычнай Працы (1974).
-
Таццяна Аляксандраўна Ждановіч — заслужаны ўрач БССР (1960).
- Галерэя
- Стары дом каля чыгуначнай станцыі. Пабудаваная для сем’яў чыгуначнікаў у канцы 19-пач.20 ст.
- Дом які да ІІ-й Сусветнай вайны належыў яўрэям.
- Крама якая да ІІ-й Сусветнай вайны належала яўрэям.
- Будынак былога талькаўскага сельсавета
- Мейсца дзе калісці быў рынак
- Дом каля былога рынку
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
- ↑ Гербы. puchavickirajon.info
- ↑ https://globus.tut.by/talka/index.htm
- ↑ http://uomoik.gov.by/page/%D0%9E%D0%B7%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B8-%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D0%B5%D1%80%D1%8C-%D0%9B%D0%B5%D1%81%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%BA%D0%B0-%D0%92%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B8%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%80%D0%B0%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D0%B0.aspx Архівавана 3 ліпеня 2018.
- ↑ https://vk.com/lesnaya_skazka
- ↑ https://talka.schools.by/teachers Архівавана 4 верасня 2019.
- ↑ http://talka.info/?page_id=91 Архівавана 26 ліпеня 2018.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талька (вёска)
- Школьны краязнаўчы сайт Архівавана 14 мая 2011.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.