Бубнаўка
Бу́бнаўка[2] (трансліт.: Bubnaŭka, руск.: Бубновка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 15 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 10 км на ўсход ад Краснай Слабады, у 245 км ад Гомеля, у 10 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Водная сістэма
На ўсход ад вёскі — рака Пціч (прыток Прыпяці), на поўдзень — прыток Пцічы, Арэса.
Транспартная сістэма
Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.
Інфармацыя
Планіроўка — кароткая, прасталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Працуе крама. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе. Працуе крама. На поўнач ад вёскі — культурна-забаўляльны комплекс «Бубнаўка».
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя належала генерал-маёру В. К. Вішчынскаму. У XIX ст. уваходзіла ў маёнтак Бубнаўка, які належаў М. Войне, а пасля Абуховічу. У 1844 г. у вёсцы 9 дымоў. Паводле перапісу 1897 года да вёскі ставіўся фальварак з 3 дварамі і 32 жыхарамі. У вёсцы працавалі вадзяны млын і крама.
У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў вёсцы працавала школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Полымя рэвалюцыі», працавалі вадзяны млын і поўсцечасалка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 2 двары і забілі 33 жыхары; 24 жыхары вёскі загінулі на фронце.
Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 11 двароў, 17 жыхароў.
Дынаміка
- 1795 год — 14 двароў, 92 жыхары.
- 1897 год — 37 двароў, 244 жыхары.
- 1908 год — 327 жыхароў.
- 1920 год — 298 жыхароў.
- 1959 год — 163 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 16 двароў, 32 жыхары.
- 2004 год — 13 двароў, 24 жыхары.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бубнаўка
- Культурна-забаўляльны комплекс «Бубнаўка»
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.