wd wp Пошук:

Буда Люшаўская

Бу́да Лю́шаўская[1] (трансліт.: Buda Liušaŭskaja, руск.: Буда Люшевская) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (на лініі Жлобін — Гомель), 67 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Ліпа (прыток ракі Сож) бярэ пачатак непадалёку ад вёскі.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з двух паралельных крывалінейных мерыдыянальных вуліц, злучаных прамалінейнай шыротнай вуліцай. Забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 107 сем’яў, у якіх у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны могільнік (2 насыпы за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. Па рэвізіі 1858 года ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1894 годзе адкрыта школа, якая знаходзілась ў наёмнай сялянскай хаце, а ў 1908 годзе для яе пабудавана ўласны будынак (у 1907 годзе 50 вучняў). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, вятрак, піцейны дом. У 1909 годзе 743 дзесяціны зямлі, млын, у Стара-Руднянскай воласці.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Буда-Люшаўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дыктатура пралетарыята», працавалі гамарня і шавецкая талака. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 63 двары. У баях каля вёскі ў 1941 і 1943 гадах загінулі 72 савецкія салдаты (пахаваны ў брацкай магіле каля клуба). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 190 жыхароў. Памяць пра загінуўшых увекавечвае скульптурная кампазіцыя ўсталяваная ў 1969 годзе. У 1959 годзе цэнтр калгаса імя В. І. Леніна. Камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін.

Да снежня 2009 года цэнтр Буда-Люшаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 235 гаспадарак, 625 жыхароў.

Дынаміка

  • 1858 год — 24 двары, 202 жыхары.
  • 1876 год — 52 двары.
  • 1897 год — 68 двароў, 482 жыхары (паводле перапісу).
  • 1909 год — 71 двор, 597 жыхароў.
  • 1925 год — 153 двары.
  • 1940 год — 165 двароў, 796 жыхароў.
  • 1959 год — 574 жыхары (паводле перапісу).
  • 1995 год — 745 жыхароў, 272 двары[3].
  • 2004 год — 235 гаспадарак, 625 жыхароў.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да-Лю́шава, н.
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.
  4. Архівавана 21 красавіка 2010.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Буда-Люшаўская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 38.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be