Будзілава (Мінск)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Будзілава.
Будзі́лава (Будзі́лавічы) — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
У 1800 годзе — засценак, уласнасць мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра, двор, 10 жыхароў[1]. У 1897 годзе засценак Сеніцкай воласці Мінскага павета, 13 двароў, 84 жыхары. У 1917 годзе ваколіца, 25 двароў, 129 жыхароў[2]. З 1924 года вёска ў Самахвалавіцкім раёне, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарадскога савета, з 1934 года ў Менскім раёне, Навадворскі сельсавет. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён[2].
Месцілася абапал Магілёўскай шашы, дзе цяпер сустракаюцца Партызанскі праспект, вуліца Будзённага і Ванеева, месцяцца карпусы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[3]. Пасля ўключэння ў склад горада галоўная вясковая вуліца атрымала назву Рагачоўская (ішла паралельна Партызанскаму праспекту на поўнач ад яго ад вуліцы Будзённага ва ўсходнім кірунку), іншыя — Рагачоўскім завулкам, траса якога супадала з цяперашняй вуліцай Ванеева ад Партызанскага праспекта на поўдзень ад яго; на месцы забудовы цяпер месцяцца навучальныя карпусы БДЭУ. У 1960-я — пачатку 1970-х вёска знесеная, пабудаваныя шматпавярховыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, разбіты парк імя 50-годдзя Кастрычніка вакол стадыёна Трактар[3].
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 565
- 1 2 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 113
- 1 2 Сацукевіч І. І., с. 1
Літаратура
- Будзілава // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Будилово // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.