Буркі
Буркі́[1] (трансліт.: Burki, руск.: Бурки) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Буркоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 7 км на захад ад Брагіна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.
Планоўка складаецца з 2 выгнутых вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі і злучаных кароткай широтной вуліцай. Забудова драўлянымі хатамі, няшчыльная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Выяўленыя ў XIX стагоддзее археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўняга часу. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці, у валоданні князя Вішнявецкага, а ў 2-й палове XVII стагоддзя — Канецпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся школа граматы, 2 вятракі, гамарня.
З 6 снежня 1926 года па 26 лістапада 1959 года цэнтр Буркаўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе працавала пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі 2 вятракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 143 жыхара, памяць пра іх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1966 годзе ў скверы. З 1987 года цэнтр Астраглядаўскага сельсавета, у калгасе «Чырвоная ніва». Змесцавана сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 148 двароў, 398 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 31 двор, 316 жыхароў.
- 1897 год — 104 двары, 661 жыхар (паводле перапісу).
- 1908 год — 123 двары, 721 жыхар.
- 1930 год — 117 двароў.
- 1959 год — 864 жыхары (паводле перапісу).
- 1995 год — 162 двары, 499 жыхароў[2].
- 2004 год — 148 двароў, 398 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
- Валянцін Мікалаевіч Шкурко (нар. у 1932) — філосаф, педагог, Заслужаны работнік вышэйшай школы[3].
- Васіль Адамавіч Шкурко (1919—1998) — юрыст, кандыдат юрыдычных навук, прафесар[3].
- Тамара Іванаўна Шкурко — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 350.
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Каркаралінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карукіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ніжынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пагрэбішчанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тэцііўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чудніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.