wd wp Пошук:

Астраглядаўскі сельсавет

Астрагля́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Буркі. Знаходзіўся на паўночным захадзе раёна.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астрагляды. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Багушскага, Вязкоўскага і Хатуцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 14 студзеня 1960 года ў склад сельсавета з Мікуліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бакуны, Буркі, Кавалі, Марытон і Шчарбіны)[1]. У склад сельсавета да 1962 года ўваходзілі вёска Двор-Астрагляды і пасёлак Папаратнае (былі далучаны да в. Астрагляды). 8 студзеня 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буркі. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючыя выключаны пасёлак Печы і вёска Шчарбіны[2]. 18 сакавіка 2005 года сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі сельсавет[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  2. Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  3. Решение Гомельского облсовета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2005 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be