wd wp Пошук:

Бучач

Бучач — горад ва Украіне, цэнтр Бучацкага раёна Цярнопальскай вобласці. Размешчаны за 72 км на паўднёвы захад ад Цярнопаля, на абодвух берагах ракі Стрыпа. Насельніцтва — 12 514 чалавек (2011 год, 12 500 у 2006 годзе).

Размешчаны на скрыжаванні шашэйных дарог: Н18 Івана-Франкоўск — Цярнопаль, Т2001 (Бучач — Скала-Падзільска), Т2006 (Бучач — Зарваныця — Гарадышчэ). Мясцовыя дарогі — на Залаты Пацік (вядзе праз Днестр да дарогі Р20); Карапэць (да Н18); Язловэць і пгт Тоўстэ Т2016 (да М19).

Чыгуначная станцыя Бучач — зараз канцавая станцыя лініі з Чартківа.

Славутасці

  • Крэпасць канца XIV — пачатку XVII стагоддзяў
  • Царква ва ўрочышчы Манастырок (XVI—XVII стагоддзя)
  • Царква Святога Мікалая (1610) і званіца (XIX стагоддзе)
  • Бучацкая ратуша (1750—1751)
  • Комплекс Бучацкага манастыра з царквой Узвышэння Сумленнага Святога Крыжа (Крыжаўзвіжанская) (1753—1770) і званіцай (1853)
  • Успенскі касцёл 1763 і царква Святой Пакровы 1764, у якіх знаходзяцца працы Пінзеля, першую насценную размалёўку выканаў мастак-манах Якаў Галавацкі
  • Помнік садова-паркавага мастацтва — рэшткі парку канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў.
  • Бучацкая гімназія (1898)
  • Дом-чытальня (цяпер дом культуры, 1905, пабудаваны польскай суполкай як «Сокул польскі»)
  • Царква святога Архістратыга Міхаіла (1910)

Вядомыя асобы

Галерэя

  • Бучацкая ратуша
  • Манастыр, царква Узвышэння Сумленнага Святога Крыжа
  • Саламея Крушальніцкая

Зноскі

  1. Чисельність наявного населення за регіонами (за оцінкою) на 1 січня 2016 року // Чисельність наявного населення УКРАЇНИ. — К., 2016. — С. 68. (укр.)

Літаратура

  • Бучач і Бучаччина. Історично-мемуарний збірник / ред. колегія Михайло Островерха та інші. — Ню Йорк — Лондон — Париж — Сидней — Торонто : НТШ, Український архів, 1972. — Т. XXVII. — 944 с. — іл.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бучацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be