wd wp Пошук:

Быстроўка (Смаленская вобласць)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Быстроўка. Быстроўка (руск.: Быстровка) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Казіміраўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 31 жыхар (2007).

Геаграфічнае становішча

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўдзень ад Рудні, за 10 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 10 км на поўнач ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года[1].

У 1963 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР вёска Дурышкі Руднянскага сельскага раёна пераназвана ў Быстроўку[2].

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 5 чэрвеня 1963 года «Пра пераназванне некаторых населеных пунктаў Смаленскай вобласці» // Ведамасці Вярхоўнага Савета РСФСР. — 1963. — № 23. — С. 499—500.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be