Бычыхінскі сельсавет
Бычы́хінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бычыха.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кузьмінскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кузьміно. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Андрэенкі, Аскерына, Арэхава, Асеча, Асёткі, Бадзякіна, Бурдыкі, Бязносенкі, Гарнова, Гарэлашы, Дражакі, Казлова, Клюшова, Кузюронкі, Куландзіна, Курыленкі, Ліпаўка, Мехавое, Мікалаенкі, Рослыя, Скобіна, Слабодка, Смароднік, Янчанкі і чыгуначная казарма 502—503 км), сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі, цэнтр перанесены ў вёску Бычыха[1]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад Бяскатаўскага сельсавета перададзена вёска Загаране[2]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Бяскатаўскага сельсавета перададзены вёскі Забароўцы і Загаране[3]. У 1971 годзе скасавана вёска Замасточча[4], 26 сакавіка 1973 года — вёска Гарэлашы[5]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуркінскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова)[6]. 4 верасня 2014 года 8 населеных пунктаў (аграгарадок Лесагорская, вёскі Аўдзейкава, Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно, Ткачы) перададзены ў склад новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[7]. 13 верасня 2018 года ў склад Езярышчанскага сельсавета перададзены вёскі Жукава і Мартыненкі, да сельсавета далучаны землі сельскагаспадарчага прызначэння са скасаванага Руднянскага сельсавета[8].
29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Гаране і Гарнова[9], 31 жніўня 2018 года — вёскі Акуні і Немцава[10], 24 верасня 2021 года — вёска Бурдыкі[11].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1186 чалавек[12], з іх 91,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія[13].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 31 августа 2018 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гарадоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.