wd wp Пошук:

Гуркі (Гарадоцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гуркі.

Гу́ркі[1] (трансліт.: Hurki, руск.: Гурки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. Знаходзіцца за 36 кіламетраў на поўнач ад Гарадка, 75 кіламетраў ад Віцебска, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Грыбачы, на левым беразе ракі Дубаўка, каля аўтадарогі НевельВіцебск.

Да 16 верасня 1960 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета[2], у 1960—2013 гадах Гуркі былі цэнтрам Гуркінскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • 189 жыхароў, 102 двары (1997)

Інфраструктура

  • Базавая школа і бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

  • Вайсковыя могілкі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гуркі́
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be