wd wp Пошук:

Бігосава

Біго́сава[2] (трансліт.: Bihosava, руск.: Бигосово) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Росіца. Адміністрацыйны цэнтр Бігосаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Даўгаўпілс. За 18 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінска, за 193 км ад Віцебска.

Назва

Па ўспамінах старажылаў у 1910 годзе мясцовымі памешчыкамі было разыграна ў карты права змяніць назву чыгуначнай станцыі. Удачлівым апынуўся ўладальнік маёнтка Бігусава Вітольд Нітаслаўскі. У 30-я гады XX стагоддзя назва была зменена на Бігосава.

Гісторыя

Паўстаў у 1866 годзе пры будаўніцтве Рыга-Арлоўскай чыгункі. Першапачаткова станцыйнае паселішча, як і станцыя, называлася Георгіеўская, складалася з трох будынкаў: сціплага драўлянага будынка станцыі, пакгаўза і жылога дома. Згодна з архіўнымі звесткамі 1904 года станцыя Георгіеўская налічвала 3 двары, 23 жыхары, абслугоўваліся Росіцкай паштова-тэлеграфнай канторай.

У 1901 годзе быў пракладзены пуць для адчэпкі вагонаў, пабудаваныя дамы для грузчыкаў і чыгуначнікаў, якія абслугоўвалі чыгунку. У 1924 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве адпаведнага прызначэння памежнай станцыі. У пачатку 1930-х гадоў у Бігосава працаваў валютны ўнівермаг Торгсіна. У 1926 годзе вакзал прыняў першых пасажыраў[3]. Сярод знакамітых сучаснікаў, якія праязджалі праз станцыю Бігосава, былі латвійскі паэт Яніс Райніс, савецкі дыпламат Тэадор Нетэ.

У пачатку ліпеня 1941 года Бігосава было акупавана нямецкімі войскамі. Са станцыі немцы вывозілі ў Германію нарабаваныя хлеб, каштоўнасці, насельніцтва, частка з якога накіроўвалася ў канцлагеры, а другая частка на працу на акупаваных тэрыторыях. Да канца 1941 года разгарнуўся камуністычны партызанскі рух.

З 20 верасня 1944 года Бігосава было ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Віцебскай вобласці. У Верхнядзвінскім раёне Бігосава апынулася 25 снежня 1962 года.

У 1957 годзе ў Бігосаве быў пабудаваны «Зааветінструмент» (сучасны ААТ «Інвет») — горадаўтваральнае прадпрыемства ў Верхнядзвінскім раёне.

У 1994 годзе пачала дзейнічаць рымска-каталіцкая Троіцкая капліца.

У 2005 годзе быў пачаў дзейнічаць прыход Арханёла Міхаіла, які адносіцца да РПЦ.

Насельніцтва

  • 1904 год — 23 жыхары
  • 2001 год — 2126 жыхароў, 858 двароў
  • 2009 год — 1762 жыхары, 772 двары
  • 2018 год — 1652 жыхары

Эканоміка

У 1957 годзе ў Бігосаве быў пабудаваны завод «Зааветінструмент» (сучасны ААТ «Інвет»).

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Участковая бальніца
  • Аддзяленне сувязі
  • Беларусбанк
  • Ятка (мясная крама)
  • Лесапункт
  • Памежная застава
  • Аддзяленне пагранічнага кантролю
  • Музычная школа
  • Дзіцячы садок
  • 9 крам
  • Чыгунка. Помнік архітэктуры стылю мадэрнізм (1924—1926)

Славутасці

Памяць

У Бігосаве ў 1919 годзе расстраляны беларускі рыма-каталіцкі святар Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч.

Вядомыя асобы

  • Уладзімір Іваноўскі (нар. 1967) — расійскі ваеначальнік, генерал-лейтэнант, начальнік Галоўнага ўпраўлення ваеннай паліцыі Мінабароны Расіі.

Зноскі

  1. Белпошта(недаступная спасылка)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Бигосово отметило 150-летний юбилей(руск.) . «Дзвінская праўда» (19 жніўня 2016). Праверана 9 красавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be