Валасач
Валаса́ч[1] (трансліт.: Valasač, руск.: Волосач) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 40 км на захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 27 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. Непадалёк ад азёр Сіняя Града і Круглае.
Гісторыя
Раннія часы
Аляксандр Ельскі пісаў, што Валасач ляжыць на беразе велізарных балот, якія ёсць адгалінаваннем меркаванага дагістарычнага «Мора Герадота» на Палессі[2].
Пазней лясное ўрочышча ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, якое належала да дамена Сяргеевічы.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Пры падзеле пушчы паміж сёстрамі Барбарай з Прозараў Букатовай і Ружай з Прозараў Ельскай каля 1796 года частка ў памеры каля 4 валок адышла да дамена Дудзічы Ельскай. У 1857 годзе дудзіцкая частка Валасача была падзеленая паміж даменамі Дудзічы і Замосце братоў Міхала і Аляксандра Ельскіх[2].
У канцы XIX ст. урочышча ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Валасач, які адносіўся да Сяргеевічаў, быў у валоданні Івана Андрэевіча Бунге, цалкам ачышчаны ад лесу, стаў паселішчам, якое гаспадар здаваў у арэнду[2].
У 1908 годзе засценак.
Найноўшы час
Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. На 1933 год працаваў калгас, была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У траўні 1943 года вёска была спалена, забітыя 104 жыхары. Пасля вайны вёска адноўленая.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пасялковага савета ў склад Навапольскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- кан. XIX ст. — 7 жыхароў
- 1908 — 29 двароў, 188 жыхароў
- 1917 — 34 двары, 217 жыхароў
- 1940 — 45 двароў, 220 жыхароў
- 1960 — 90 жыхароў
- 1999 — 12 жыхароў
- 2002 — 4 двары, 4 жыхары
- 2010 — 3 жыхары
- 2012 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары
Спіс вуліц
- Цэнтральная вуліца[5]
Вядомыя асобы
- Сямён Пархімовіч (1912—1998) — Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 3 Jelski A., 1893, с. 891
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- 1 2 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 25 лютага 2020.
Літаратура
- Валасач // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 122—123. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Jelski A. Wołosacz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — 1893. — С. 891. — 960 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чашніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.