Вольнаўскі сельсавет
Во́льнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Вольна.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стайкаўскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы), у склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска Стайкі[2]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава), наўзамен у склад Савіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы, Шчарбовічы — скасаванага Паланечкаўскага сельсавета[6].
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 1 аграгарадок[7], 13 вёсак і 1 хутар[8]:
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1890 чалавек[9], з іх 93,5 % — беларусы[10].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ ВОЛЬНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 32
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области» Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
- ↑ Данные от 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.