Вуглы (Акцябрскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуглы. Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 170 км ад Гомеля, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На рацэ Нератоўка (прыток Пцічы). На поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
На аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя
Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На заходняй ускраіне вёскі — абеліск у памяць аднавяскоўцаў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1969 год).
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя, у складзе маёнтка Качай-Балота Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, якім валодалі ўдава генерал-маёра Анненкава Вера Іванаўна і калежскі асэсар Мікалай Іванавіч Бухарын. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу.
У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1943 года спалілі 18 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 20 жыхароў.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 33 двары, 64 жыхары.
Дынаміка
- 1844 год — 12 двароў.
- 1897 год — 33 двары, 216 жыхароў (паводле перапісу).
- 1925 год — 45 двароў.
- 1940 год — 65 двароў, 290 жыхароў.
- 1959 год — 223 жыхара (паводле перапісу).
- 1997 год — 59 двароў, 116 жыхароў.
- 2004 год — 45 двароў, 87 жыхароў.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуглы (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.