Вуткі
Ву́ткі[1] (трансліт.: Vutki, руск.: Утки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. У 2012 годзе 5 двароў, 7 жыхароў.
Гісторыя
Паселішча вядомае з 1789 г. Як вёска ў маёнтку Спягла ва ўласнасці Алаізія Сулістроўскага.
У пачатку 20-га стагоддзя 111 жыхароў, з іх 55 мужчын. Ім належала 61 дзесяціна зямлі.
У 1938 годзе — вёска ў Войстамскай вясковай гміне Вілейскага павета. 18 двароў, 86 жыхароў.
У 1939 — у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
У 1950 утворана вытворчая брыгада калгаса імя Калініна (з 1957 — «Рассвет»). Цэнтр калгаса — вёска Іжа.
У 2003 годзе 6 двароў, 12 жыхароў[2].
Вядомыя асобы
Памятныя мясціны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 354-355. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Літаратура
- С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 354-355. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.