Вязаў Лес
Вя́заў Лес[1] (трансліт.: Viazaŭ Lies, руск.: Вязов Лес) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 242 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя В. В. Куйбышава. У сярэдзіне 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары з побач размешчаных сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад акупантаў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). 26 сакавіка 1987 года перададзена з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета ў склад Людзяневіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 2004 год — 28 гаспадарак, 40 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бе́раг
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.