Вязьма
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вязьма (значэнні). Вязьма (руск.: Вязьма) — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вяземскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 56,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1239 годзе. Горад размешчаны на рацэ Вязьма, за 175 км ад Смаленска, на Вяземскім узвышшы, у раёне, дзе рака Вязьма рэзка змяняе кірунак свайго цячэння з паўднёвага на паўночна-заходняе. Вузлавая чыгуначная станцыя Вязьма на лініях Масква — Смаленск і Ржэў — Калуга.
Гісторыя
Упершыню ў пісьмовых крыніцах Вязьма згадваецца ў 1239 — тады горад быў аддадзены ва удзел Андрэю Доўгае рука, сыну смаленскага князя Уладзіміра Рурыкавіча. Вяземское ўдзельнае княства ўвайшло ў склад Смаленскага Вялікага княства. У 1403 Вязьма была захопленая літоўскім князем, у 1493 яе далучыла да сабе Маскоўскае княства.
У часы Івана Грознага Вязьма была прыпісаная да апрыччыне (1565). Іван Грозны наведваў горад у 1563 і 1566 і прысутнічаў на набажэнстве ў Саборнай царкве.
У Смутны час у наваколлях Вязьмы адбываліся сялянскія хваляванні, пасля ўварвання польскіх войскаў горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. У 1612 Вязьма накіравала ў апалчэнне князя Пажарскага свой атрад. Пасля канчатка вайны горад адышоў да Маскоўскага княства, тут адбываўся абмен палоннымі паміж бакамі. Тым не менш, працягваліся набяжы палякаў на Вязьму, і ў 1630-х цар Міхаіл Фёдаравіч загадаў узвесці ў горадзе новыя ўмацаванні. Да 1632 была створаная новая крэпасць — Вялікі ніжні горад.
З 21 кастрычніка 1654 года па 10 лютага 1655 года Вязьма часова стала рэзідэнцыяй Расійскага ўрада: вяртаючыся са Смаленска з войскам, цар Аляксей Міхайлавіч з-за адбываўшайся ў Маскве эпідэміі вымушаны быў спыніцца ў Вязьме. Сюды жа прыбылі патрыярх Нікан і ўся царская сям’я. У горадзе быў пабудаваны драўляны палац. У 1674—1676 гг. у Вязьме быў пабудаваны велічны Троіцкі сабор.
У Айчынную вайну 1812 года каля Вязьмы рускія войскі 22 кастрычніка (3 лістапада) нанеслі паразу адыходзячай напалеонаўскай арміі. У гонар гэтай падзеі ў горадзе пабудаваныя два помніка. Да сярэдзіны XIX стагоддзя Вязьма становіцца буйным гандлёвым цэнтрам.
7 кастрычніка 1941 горад быў акупаваны немцамі. 12 сакавіка 1943 войскамі Заходняга Фронту падчас Ржэўска-Вяземскай аперацыі горад быў вызвалены сіламі 5-й і 33-й арміяў.
Эканоміка
У горадзе размешчаныя заводы — машынабудаўнічы, гарбарны, графітавых вырабаў, а таксама ільнокамбінат.
Вядомыя асобы
- Анатоль Дзмітрыевіч Папанаў
- Аляксандр Ружанцоў (1893 — 1966) — беларускі вайсковы дзеяч, пісьменнік,
- Васіль Васілевіч Кушнір — беларускі футбаліст і футбольны трэнер.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Численность населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2010 года
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вязьма
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вяземскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вяземскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.