Ржэў
Ржэў (руск.: Ржев) — горад (з 1216) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ржэўскага раёна Цвярской вобласці (у склад раёна не ўваходзіць). «Горад воінскай славы» (2007), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1978). Насельніцтва 60141 чалавек (2010), плошча горада — 56,17 км². Горад размешчаны на абодвух берагах Волгі, з’яўляецца першым па цячэнні горадам на Волзе (знаходзіцца за 200 км ад яе вытока), за 130 км ад Цверы.
Ржэў — буйны транспартны вузел: у Ржэве перасякаюцца чыгункі Масква — Рыга і Мурманск — Новарасійск, у 1 км ад паўднёвай мяжы горада праходзіць аўтамагістраль М9 «Балтыя».
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын (нар. 1943) — беларускі матэматык
- Міхаіл Паўлавіч Сакалоўскі (1887—1977) — вучоны, хірург, доктар медыцынскіх навук.
Гарады пабрацімы
- Гютэрсла (Германія)
- Катрынехольм (Швецыя)
- Ковель (Украіна)
- Легіянова (Польшча)
- Сала (Фінляндыя)
- Сілістра (Балгарыя)
- Смела (Украіна)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.