wd wp Пошук:

Вялікія Канюшаны

Вялікія Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Ліды.

Геалогія

За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Вялікаканюшанскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе двух блокаў-адорвеняў прымеркаваны да марэннай тоўшчы сожскага зледзянення.

Гісторыя

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Вялікія Канюшаны ў складзе Беліцкай парафіі, уласнасць Статкевіча[1]. Вёска належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У пачатку ХХ стагоддзя вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 321 жыхар, 499 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы ў Ганчарскай гміне Лідскага павета.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. У 1954—1965 гадах — цэнтр Канюшанскага сельсавета[2]. Дзейнічала сярэдняя школа, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва

  • 1921 год — 365 чал. (66 жылых пабудоў)
  • 1996 год — 198 чал. (96 двароў)
  • 2004 год — 160 чал. (80 двароў)

Зноскі

  1. pawet.net
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be