Віфлеем
Віфлеем (іўр.: בית לחם, Бейт-Лехем, літар. Дом Хлеба; араб. بَيْتِ لَحْمٍ; Байт-Лахмія, літар. Дом Мяса) — горад у Палесцінскай аўтаноміі, на тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан, у гістарычнай вобласці Іудэя, сталіца правінцыі Віфлеем; цэнтр паломніцтва і турызму. Размешчаны прыкладна ў 8 км на поўдзень ад Ерусаліма і ў цяперашні час фактычна мяжуе з ім. Насельніцтва - 25 266 чалавек (2007), з прыгарадамі - 42 тысячы чалавек, плошча - 6 км².
Гісторыя
Тут, згодна з Бібліяй, нарадзіўся і быў памазаны на царства Давід. Віфлеем гэта таксама святы для хрысціян горад, другі па значнасці пасля Ерусаліма, таму што тут, згодна з Евангеллем (Лк.2 :4-7, Мф.2 :1-11), нарадзіўся Ісус Хрыстос. У горадзе пражывае адна з найстарэйшых хрысціянскіх супольнасцяў у свеце, хоць у апошнія гады яе колькасць скарацілася з прычыны эміграцыі. Віфлеем быў разрабаваны самарыцянамі ў 529 годзе, але адноўлены візантыйскім імператарам Юстыніянам I. Віфлеем быў захоплены кіраўніком Арабскага халіфату Умарам ібн аль-Хатабам у 637 годзе, які гарантаваў бяспеку рэлігійным святыням гораду. У 1099 годзе крыжакі захапілі і ўмацавалі Віфлеем, замяніўшы грэчаскае праваслаўнае духавенства лацінскім. Лацінскае духавенства было выгнана з горада пасля таго як горад быў захоплены Саладзінам, султанам Егіпта і Сірыі. З прыходам мамлюкаў у 1250 годзе гарадскія сцены былі знесены, і пазней былі адноўлены ў перыяд панавання султанамі Асманскай імперыі[1].
Брытанцы акупавалі горад падчас Другой сусветнай вайны, пазней Віфлеем у 1947 годзе быў уключаны ў міжнародную зону Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый паводле плану падзелу Палесціны. Іарданія анексавала горад у 1948 годзе падчас араба-ізраільскай вайны. Ён быў заняты Ізраілем ў 1967 годзе ў часы шасцідзённай вайны. З 1995 года Віфлеем рэгулюецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй[1].
Турызм
Віфлеем населены мусульманскай большасцю, аднак гэта не перашкаджае гораду з’яўляецца домам для адной з найбуйнейшых палесцінскіх хрысціянскіх абшчын. Галоўным эканамічным сектарам Віфлеема з’яўляецца турызм, які асабліва павялічваецца падчас калядных святаў, калі хрысціянскія пілігрыму прыязджаюць у Базіліку Нараджэння Хрыстова.
Гарады-пабрацімы
Са шматлікімі гарадамі свету і Віфлеемам былі падпісаны дамовы пра супрацоўніцтва і пабрацімстве.
- Натал, Бразілія, 1999
- Глазга, Шатландыя, Вялікабрытанія, 1992
- Кёльн, Германія, 1996
- Афіны, Грэцыя (13 мая 1986)
- Мадаба, Іарданія, 1996
- Леганес, Іспанія, 1995
- Кордава, Іспанія, 1988
- Асізі, Італія, 1989
- Верона, Італія, 1998
- Фларэнцыя, Італія, 1962
- Пратавек’ё, Італія, 1993
- Мантэварчы, Італія, 1993
- Мілан, Італія, 2000
- Чывітавек’я, Італія, 1998
- Арвьета, Італія, 1996
- Павія, Італія, 1995
- Рабат, Марока, 1999
- Мантэрэй, Мексіка, 1997
- Сарпсборг, Нарвегія, 1997
- Куска, Перу, 1994
- Чэнстахова, Польшча, 2004
- Лісабон, Партугалія, 1995
- Санкт-Пецярбург, Расія, 2003
- Бёрлінгтан, ЗША, 1993
- Джоплін, ЗША, 2000
- Арланда, ЗША, 2001
- Ялвак, Турцыя, 2000
- Страсбург, Францыя, 1998
- Шартр, Францыя, 1994
- Сен-Эрблан, Францыя, 1992
- Прэторыя, Паўднёвая Афрыка, 1999
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Архіўная копія(англ.) . Bethlehem-city.org. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2008. Праверана 9 ліпеня 2013.
Літаратура
- Amara, Muhammad. Politics and sociolinguistic reflexes: Palestinian border villages. — John Benjamins Publishing Company, 1999. — ISBN 978-90-272-4128-3.
- Brynen, Rex. A very political economy: peacebuilding and foreign aid in the West Bank and Gaza. — US Institute of Peace Press, 2000. — ISBN 978-1-929223-04-6.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віфлеем
- Bethlehem Peace Center Архівавана 8 кастрычніка 2007.
- Bethlehem 2000 project
- Сайт Муніцыпалітэта Віфлеема
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.