wd wp Пошук:

Ганчары (Лідскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ганчары.

Ганчары́[1] (трансліт.: Hančary, руск.: Гончары) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, за 100 км ад Гродна[2]. За 1,4 км на захад ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Ганчары Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р11 Ліда — Навагрудак.

Гісторыя

За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Дзітва, ва ўрочышчы Ціханавічаў Брод размешчана стаянка мезаліту, ранняга неаліту і бронзавага веку. Памеры 60х40 м. Даследаваў у 1962 годзе М. М. Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя вырабы, у тым ліку ланцэтападобныя наканечнікі стрэл яніславіцкай культуры, абломкі ранненеалітычных пасудзін.

За 0,5—0,7 км ад перавозу праз раку Нёман, каля дарогі ў вёску ў Ганчароўскім лесе маюцца два круглыя курганы.

Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае Ганчары як вёску ў Беліцкай парафіі, уласнасць старасты дзевянішскага Пузыны; тут існавала карчма[3].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва

  • 1996 год — 460 жыхароў, 175 двароў[2].

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.
  3. pawet.net

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be