Гарадзея
Гарадзе́я[2] (трансліт.: Haradzieja, руск.: Городея) — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка. Цэнтр Гарадзейскага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Нясвіж—Навагрудак. Насельніцтва 3 777 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца ў 1530 годзе ў сувязі са скаргай Васіля і Льва Чыжоў разам з Бейнаровічамі і Пратасовічамі на пана С. Ільініча, які чыніў разбой на тэрыторыі іх маёнткаў Гарадзея і Астраўкі. З 1575 года ўласнасць Радзівілаў.
У складзе Расійскай імперыі
У XIX ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр воласці Навагрудскага павета. З пабудовай Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871) — станцыя.
У 1-ю сусветную вайну з 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе, называлася Замір’е (ад імя маёнтка князя Вітгенштэйна, які знаходзіўся на поўнач, уздоўж шляху на Мір). У маі-чэрвені 1917 года ў Замір’і адбыліся мітынгі і маніфестацыі працоўных і салдат з патрабаваннем роспуску Дзяржаўнай Думы і ўлады Саветам. Дзейнічалі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і арганізацыя РСДРП(б), якая ў верасні 1917 года налічвала 135 чал.
Найноўшы час
Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года Гарадзея акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Члены падпольнай бальшавіцкай арганізацыі займаліся агітацыяй, перашкаджалі вывозіць у Германію нарабаваную маёмасць і прадукты. Летам і восенню 1918 года ў раёне Гарадзеі дзейнічалі партызанскія атрады. У канцы 1918 года станцыя і паселішчы вакол яе заняты Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У ходзе Польска-савецкай вайны са жніўня 1919 да 6 жніўня 1920 года, а затым з кастрычніка 1920 года Гарадзея занята польскімі войскамі. З 1921 года мястэчка ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй.
Насельніцтва
- 1969 — 4200 чал.
- 1995 — 4,9 тыс. чал.[4]
- 2001 — 4447 чал.
- 2006 — 4,2 тыс. чал.
- 2016 — 3 802 чал.[5]
- 2017 — 3 777 чал.[3]
Эканоміка
- Прадпрыемствы харчовай (цукровы камбінат) і лёгкай прамысловасці.
Славутасці
- Спаса-Праабражэнская царква (1808)
- Праваслаўная капліца 1874 г.
- Касцёл Святога Іосіфа
-
Сінагога (не дзейнічае)[6]
- Капліца
- царква
- Дом для рабочых чыгункі
Вядомыя асобы
- Юрый Мікалаевіч Абрамовіч (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Дзмітрыевіч Бруй (нар. 1948) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
- Вера Сямёнаўна Касмовіч (1928) — удзельніца пасляваеннага антысавецкага падпольнага руху, сябра Саюза змагання за незалежнасць Беларусі.
- Аляксандр Надсан (1926—2015) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
- Міхаіл Аляксеевіч Маталыцкі (нар. 1957) — беларускі матэматык
- Міхась Маскалік (1903—1965) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч у Заходняй Германіі.
- Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. 1933) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гаро́дзяя, н.. Гаро́дзей, м.. Гарадзе́й, м.
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ https://belisrael.info/?p=17457
Літаратура
- Городея // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Гарадзе́я // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 208. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадзея
- Геаграфічныя звесткі па тэме Гарадзея на OpenStreetMap
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.