wd wp Пошук:

Гарадзішча (Баранавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзішча (значэнні). Гарадзі́шча[2] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — гарадскі пасёлак у Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Гарадзішчанскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца ў вярхоўі ракі Сэрвач, за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Брэст — Мінск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак. Насельніцтва 2024 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Упершыню Гарадзішча згадваецца ў сяр. ХIII ст., калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й пал. XV ст. мясцовасць згадваецца як велікакняжацкі двор. У 1494 Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касцёл.

На мяжы XVXVI стст. Гарадзішча знаходзілася ва ўладанні князя Сямёна Бельскага, з 1501 — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVІXVIII стст. паселішча ўваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 Каменскія збудавалі тут мураваны касцёл. У канцы XVII ст. мястэчка перайшло да Зяновічаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадзішча апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 зрабілася цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 тут дзейнічалі грэка-каталіцкая царква і касцёл. Па задушэнні вызваленчага паўстання ў 1831 расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 Гарадзішча знаходзілася ва ўладанні Бухавецкіх. Па задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у Гарадзішчы было 60 двароў, працавалі 2 праваслаўныя цэрквы (колішнія касцёл і грэка-каталіцкая царква), народнае вучылішча (адкрылася ў 1863), капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар, управа; праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы; працаваў лекар. На 1909 у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, працавалі пошта і тэлеграф, народнае вучылішча (у 1901 96 вучняў, з іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, бальніца, валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх дамоў малітвы, цагельня, больш за 19 крам, багадзельня, конная паштовая станцыя, 2 кірмашы. У Першую сусветную вайну ў 1916 каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская аперацыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Наваградскага павета. У гэты час тут было 165 двароў. У сярэдзіне 1930-х у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.

У 1939 Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962 Гарадзішчанскі раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага раёна.

У 2008 годзе Гарадзішча атрымала статус аграгарадка[4].

Насельніцтва

Адукацыя

У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца, амбулаторыя і ветэрынарная бальніца.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання.

Апроч таго, у мястэчку працуюць лясніцтва, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Гарадзішча

У ваколіцах мястэчка — гарадзішча перыяду ранняга феадалізму (XI—XIII стагоддзі; паводле меркаваннях некаторых даследчыкаў былая літоўская сталіца Варута), за 0,8 км на захад ад аграгарадка, на правым беразе ракі Сэрвач — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000053шыфр 113В000053

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Галерэя

  • Краявіды Гарадзішча
  • КасцёлКасцёл
  • Касцёл, званіцаКасцёл, званіца
  • Касцёл, уваходКасцёл, уваход
  • ЦаркваЦарква

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  6. Іван Крэнь, Валерый Шаблюк. Гарадзішша // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 476.
  7. Городище // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be