wd wp Пошук: ⬜

Гардзееўка (Бранская вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гардзееўка.

Гардзе́еўка (руск.: Гордеевка; былая назва — Гардзе́ева Бу́да) — сяло ў Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гардзееўскага раёна. Адно з найбуйных і найбольш добраўпарадкаваных сёлаў Бранскай вобласці. Насельніцтва 3 014 чал. (2010).

Геаграфія

Размешчане на рацэ Паконка (басейн Дняпра). Знаходзіцца за 28 км на захад ад горада Сураж, і за 29 км на паўночны захад ад горада Клінцы.

Этымалогія назвы

Назва сяла ўтварылася ад імя старадубскага пісара Гардзея Насікевіча, які дзякуючы ўніверсалу гетмана Івана Мазэпы заснаваў на рацэ Паконка слабаду, якая атрымала назву Гардзеева Буда.

Гісторыя

Архітэктура

  • Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2006)

Насельніцтва

Колькасць (чал.)
1939195919892002200920102013
▬ 2506 ▼ 2292 ▲ 2742 ▲ 3066 ▼ 3055 ▲ 3109[1] ▼ 3014

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ↑ Всероссийская перепись населения 2010 года. (руск.)
  2. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 453. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гардзееўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be