wd wp Пошук:

Гардзееўскі раён

Гардзе́еўскі раён (руск.: Гордеевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Гардзееўка.

Геаграфія

Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці, плошча яго тэрыторыі складае 846,54 км².

Мяжуе:

Гісторыя

Гардзееўскі раён утвораны ў 1929 годзе і першапачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці, а з 1937 года — у новаўтвораную Арлоўскую вобласць.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Гардзееўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1985 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 13,4 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 70 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  1. Мірнінскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Гліннаўскае сельскае паселішча
  2. Гардзееўскае сельскае паселішча
  3. Петравабудское сельскае паселішча
  4. Рудневараб’ёўскае сельскае паселішча
  5. Тварышынскае сельскае паселішча
  6. Унашаўскае сельскае паселішча

Эканоміка

На сённяшні дзень занятасць насельніцтва забяспечваюць галоўным чынам бюджэтныя арганізацыі (школа, раённая бальніца, міліцыя, суд, служба судовых прыставаў, пенсійны фонд, філіялы банкаў, а таксама калгасы).

  • Гардзееўскі мясаперапрацоўчы камбінат.
  • Тварышынскі спіртавы завод.

Транспарт

Сяло Гардзееўка знаходзіцца за 35 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі ў горадзе Клінцы.

Славутасці

  • Царква Ушэсця Гасподняга ў с. Вялікі Бор (1809)
  • Царква Св. Мікалая ў с. Казарычы
  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Кузняцы

Зноскі

  1. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гардзееўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be