Гародзішча
Гаро́дзішча[1] (трансліт.: Harodzišča, руск.: Городище) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года фальварак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Найболей актыўнае будаўніцтва вялося ў 1920-х гадах. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 годзе, некаторы час у пасёлку размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 18 жыхароў вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 24 гаспадаркі, 45 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 159 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 24 гаспадаркі, 45 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гародзі́шча
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.