wd wp Пошук:

Гарочычы

Гаро́чычы[1] (трансліт.: Haročyčy, руск.: Горочичи) — аграгарадок у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гарочыцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад Калінкавічаў, 120 км ад Гомеля[2], на рацэ Абедаўка.

Размешчаны Васілевіцкі льнозавод, лясніцтва, Азарыцкі лясгас, механічныя майстэрні, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, 2 клуба, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак, 2 сталовыя, 6 крам.

Гісторыя

За 2 км ад вёскі курганы, якія сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Даманавічы, валоданне памешчыка Міхайлава. У 1867 годзе пры правядзенні размежавання зямель жыхары выступілі супраць несправядлівых дзеянняў мясцовых уладаў. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазін, заезны двор. У 1912 годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь»; вятрак, паравы млын, кузня, смалаварня і пільня. Пачатковая школа ў 1930-х гадах ператворана ў 7-гадовую (у 1935 годзе 297 вучняў). У час Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У баях каля вёскі загінулі 94 савецкіх салдата і партызана (пахаваныя ў брацкіх магілах на могілках і на паўночна-заходняй ускраіне). Вызвалена 12 студзеня 1944 года, 99 жыхароў загінулі на фронце. З 21 кастрычніка 1968 года цэнтр Гарочыцкага сельсавета. У 1970 годзе цэнтр саўгаса «Калінкавіцкі».

У вёску пераселены жыхары з забруджаных радыяцыяй пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, пераважна з вёскі Надтачаеўка Нараўлянскага раёна. Для іх пабудаваны цагляныя дамы на 60 сем’яў.

Насельніцтва

  • 1996 год — 840 жыхароў, 386 двароў[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гаро́чыцы
  2. 1 2 БелЭн, 1997

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be