Давыдаўка (Віцебск)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Давыдаўка. Давы́даўка (трансліт.: Davydaŭka, руск.: Давыдовка) — былая вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета. З 1967 года ў складзе Віцебска.
Гісторыя
У сярэдзіне 1900-х засценак Давыдаўка (5 двароў, 20 жыхароў) уваходзіў у Мішкаўскую воласць Віцебскага павета. Належаў купчыхе Е. Андрэевай і прысяжнаму паверанаму мяшчаніну М. Кронбергу. З 1924 года ў складзе Віцебскага раёна. Да 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Біцялёўскага сельсавета[1], у 1960—1967 гадах — у складзе Мазалаўскага сельсавета Віцебскага раёна[2]. 29 лістапада 1967 года ўключана ў гарадскую мяжу Віцебска[3].
На тэрыторыі былой вёскі вуліцы 1-я — 7-я Лужаснянскія, 1-ы Лужаснянскі завулак.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў межы Віцебска // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн., 2003. — С. 629—630.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).
Літаратура
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Віцебска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.