Мазалаўскі сельсавет (Віцебскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мазалаўскі сельсавет. Ма́залаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Мазалава.
Гісторыя
Утвораны 22 снежня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бараўлянскага і Мікалаёўскага сельсаветаў, у склад сельсавета таксама ўвайшлі 5 населеных пунктаў скасаванага Біцялёўскага сельсавета (Давыдаўка, Лужасна 1-е, Лужасна 2-е, пасёлак чыгуначнай станцыі Лужасна і Лужасна Лес)[1]. 29 лістапада 1967 года ў мяжу горада Віцебск уключана вёска Давыдаўка[2]. 10 жніўня 1970 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рубаўскага пассавета перададзена вёска Вярхоўе[3]. У 1972 годзе ў склад Курынскага сельсавета перададзена вёска Седзенне[4]. 18 жніўня 1981 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Суднікі[5], якая 13 студзеня 1992 года вернута назад у склад сельсавета.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6058 чалавек[6], з іх 90,8 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7].
Станам на 2013 года насельніцтва сельсавета складала 5759 чалавек.
Склад
На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 36 населеных пунктаў[8].
Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 33 населеныя пункты:
- Баранаўка
- Бараўляны
- Букаціна
- Буяны
- Вугалок
- Герасімава
- Грабяніца
- Доўжа
- Дрыколле
- Дудчына
- Калінава
- Канавалава
- Каралёва
- Койтава
- Красны Двор
- Лосвіда
- Лужасна
- Лужкі
- Лушчыха
- Мазалава
- Нікалаёва
- Сакольнікі
- Саўчонкі
- Станцыя Лужасна
- Суднікі
- Сушчова
- Трыгубцы
- Хайсы
- Храпавічы
- Цяцёркі
- Шалыгі
- Шчучына
- Шылы
Старшыні сельсавета
- Іван Іванавіч Багданаў
- Леанід Дзмітрыевіч Дубіна
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — С. 226.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.