wd wp Пошук:

Азарычы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Азарычы (значэнні). Аза́рычы[2] (трансліт.: Azaryčy, руск.: Азаричи, Озаричи) — гарадскі пасёлак у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Азарыцкага сельсавета. Насельніцтва 1140 чал. (2017)[3].

Геаграфія

Гарадскі пасёлак знаходзіцца каля ракі Віша, за 42 км у напрамку на поўнач ад горада Калінкавічы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, на аўтамабільнай дарозе Калінкавічы—Бабруйск (скрыжаванне дарог Р31 і Р34).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У сярэдзіне XVI стагоддзя уваходзілі ў Мазырскі павет Вялікага Княства Літоўскага. У 1786 годзе атрымалі права на 2 кірмашы штогод.

У складзе Расійскай імперыі

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 года належалі Лошкараву. У канцы XIX стагоддзя мястэчка, цэнтр воласці Бабруйскага павета.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азарычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Азарычы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.

5 сакавіка 1920 года ў 13 гадзін мястэчка была занятае без бою польскімі войскамі. Зрабіла гэта паўночная калона 2-й брыгады кавалерыі пад кіраўніцтвам палкоўніка Кастэцкага, як частку аперацыі па адбіццю з рукаў бальшавікоў Мазыра[4]. Летам 1920 года мястэчка зноў занята бальшавікамі.

У 1924—1931 гадах цэнтр Азарыцкага, у 1935—1960 — Даманавіцкага раёна БССР. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны захопнікамі з ліпеня 1941 года да 21 студзеня 1944 года. Немцы стварылі каля пасёлка тры канцэнтрацыйныя лагеры — Азарыцкія лагеры смерці, дзе знішчылі 16,5 тыс. чалавек. За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.

З 1959 года гарадскі пасёлак, з 1960 года ў Калінкавіцкім раёне.

Насельніцтва

  • 2009 — 1340 чал. (перапіс)
  • 2016 — 1159 чал.[5]
  • 2017 — 1140 чал.[3]

Памятныя мясціны

  • За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 304. ISBN 978-83-11-11934-5.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  • Дураў І. Л. Азарычы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 57. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 15. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-131. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Злынкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Канатопскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слонімскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be